Грамадства99

«Страх, страх і яшчэ раз страх. Аднак гэта не падзейнічае»

На Усходніх могілках пахавалі Алега Бябеніна. Літвіна: «Праўду [пра смерць Бябеніна] даведаемся толькі пасля змены ўлады».

На Усходніх могілках хаваюць Алега Бябеніна. Літвіна: «Праўду [пра смерць Бябеніна] даведаемся толькі пасля змены ўлады».

15.10

Грамадзянская паніхіда скончылася. Труну павезлі на Усходнія могілкі Мінска.

14.50

Грамадзянскую паніхіду наведалі прадстаўнікі руху «За Свабоду» — Аляксандр Мілінкевіч, Юрась Губарэвіч, Іна Кулей, Алесь Лагвінец. У размове з карэспандэнтам «НН» А.Мілінкевіч адзначыў, што быў асабіста знаёмы з Алегам Бябеніным. «Я добра яго ведаў, Алег валодаў выдатным пачуццем гумару, даваў усім энергію, дзяліўся ёй з іншымі людзьмі. Я не хачу каментаваць таго, што здарылася, пакуль няма афіцыйных вынікаў. Аднак адзначу, што варта задумацца, каму была выгаднай смерць Алега Бябеніна», — зазаначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Блізкі паплечнік Алега Бябеніна, Мікалай Халезін, нагадаў пра існаванне нестыковак ў справе гібелі журналіста. «Існуюць нестыкоўкі ў справе гібелі Алега. Іх шмат. Шмат пытанняў, на якія ўлады не даюць адказу. Чаму экспертыза зацягнецца на цэлы месяц, калі следства амаль адразу заявіла, што гэта было самагубства? Чаму ў пратаколах няма ні слова пра адмеціны на целе Алега, якія мы бачылі?

Чаму ён выбраўся на лецішча адзін, чаго ніколі раней у жыцці не рабіў? Чаму ў доме была ідэальная чысціня, проста стэрыльная?
На гэтыя пытанні нам ніхто не адказвае», — адзначыў спадар Халезін.

Кіраўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна таксама адзначае мноства нестыковак у справе гібелі Алега Бябеніна і не верыць у афіцыйную версію: «Справа Бябеніна — гэта працяг ланцужка з забойствамі Змітра Завадскага і Веранікі Чаркасавай. Аналогія гэтых спраў з трагедыйя, што здарылася з Алегам у тым, што мы дагэтуль не маем адказаў на пытанні. Пытанні, хто гэта зрабіў. Магчыма, праўду пра ўсе гэтыя трагедыі мы даведаемся толькі пасля змены ўлады ў краіне.

Мэта тых, хто гэта зрабіў — запалохаць незалежных журналістаў. Страх, страх і яшчэ раз страх. Аднак гэта не падзейнічае. Такія дзеянні толькі настройваюць на барацьбу. Мы будзем выконваць свае прафесійныя абавязкі, як выконвалі іх дагэтуль».

14.30

Развітацца з Алегам Бябеніным прыйшло некалькі соцен чалавек. Сярод іх музыка Аляксандр Куллінковіч, блогер Яўген Ліпковіч, маладыя палітыкі Артур Фінкевіч і Франак Вячорка, прадпрымальнікі Алесь Макаеў і Віктар Калей.

Святлана Калінкіна ў інтэрв’ю расійскім журналістам паўтарыла сваю версію аб з’яўленні ў атачэнні Лукашэнкі трэцяй сілы, якая жадае дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне. «Журналіст для гэтага быў абраны невыпадкова. Лукашэнка ніколі не хаваў, што незалежныя журналісты — яго найбольшыя ворагі», — адзначыла шэф-рэдактарка «Народнай волі».

14.20

На грамадзянскай паніхідзе таксама прысутнічаюць Аляксей Марачкін, Алесь Шатэрнік, Зміцер Падбярэзскі, Ірына Халіп, Мікалай Халезін, Алесь Бяляцкі, рэдактары незалежных выданняў.

Здымачная група расейскага тэлеканала РТР рыхтуе рэпартаж з грамадзянскай паніхіды, апытвае беларускіх журналістаў і грамадскіх дзеячаў. У руках у расійскіх журналістаў кветкі.

Колькасць людзей, што прыйшлі развітацца з Алегам Бябеніным, расце.

14.10

Ад пачатку на паніхідзе прысутнічае больш за сто чалавек — у асноўным калегі і сябры Алега Бябеніна. На паніхідзе таксама прысутнічаюць палітыкі Станіслаў Шушкевіч, Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Віктар Івашкевіч, Лявон Баршчэўскі і інш.

Наведалі развітанне з кіраўніком сайта charter97.org і расійскія журналісты — у прыватнасці здымачныя групы каналаў НТВ, ОРТ і РТР.

За грамадзянскай паніхідай назіраюць супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС сталіцы і невядомыя ў цывільным.

* * *

Нагадаем, што цела Алега Бябеніна было знойдзена павешаным 3 верасня на яго дачы пад Менскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта самагубства. Аднак калегі журналіста паведамляюць, што смерць Алега Бябеніна выклікае шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават у даце наступлення смерці журналіста. Цела журналіста нават не вісела, а ўпіралася каленямі ў падлогу, кажуць сябры нябожчыка, якія наведалі хату разам з міліцыяй.

Алег Бябенін не пакінуў пасля сябе ніякай запіскі. Ён быў поўны планаў. У журналіста засталіся жонка і двое сыноў. Ён быў адным з лідэраў каманды апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Грамадзянская паніхіда па заснавальніку і кіраўніку сайта charter97.org прайшла сёння з 14 да 15 гадзін у Мінску ў зале рытуальных паслуг па адрасе: вуліца Альшэўскага, 12. Пахаванне адбудзецца на Усходніх могілках.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Усе навіны →
Усе навіны

«Удзелу ў пратэстах ужо недастаткова». Беларуска не без цяжкасцяў атрымала міжнародную абарону ў Польшчы

Мінск усё больш адрываецца ад рэгіёнаў. Як выглядаюць сталічныя заробкі на фоне іншых гарадоў9

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей44

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць