Грамадства11

Сталі вядомыя імёны затрыманых у Мінску анархістаў

Іх падазраюць у нападзе на расійскую амбасаду.

У блогах і на сайтах анархістаў у інтэрнэце пацвярджаецца інфармацыя аб арышце ў Мінску шасці моладзевых актывістаў.

Паводле гэтых паведамленняў, 3 верасня каля 6 гадзін раніцы супрацоўнікамі праваахоўных органаў Беларусі былі затрыманыя сямёра грамадскіх актывістаў.

Шасцёра з іх ужо 38 гадзін знаходзяцца пад арыштам у ІЧУ Мінска. Затрыманых дапытваюць на прадмет іх дачынення да нападу на амбасаду РФ у Мінску.

Маладыя людзі сумесна здымаюць кватэру ў адным з раёнаў Мінска. У 6.20 раніцы 4 верасня ў кватэры раздаўся званок, адзін з маладых людзей адкрыў дзверы. У кватэру ўварваліся супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным.

Усе, хто знаходзіўся ў той момант у кватэры, былі дастаўленыя для допыту, у кватэры прайшоў ператрус, былі канфіскаваныя 5 кампутараў, два ноўтбукі, мабільныя тэлефоны, грошы, афішы і часопісы. Адна з затрыманых была дапытаная ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб нападзе на амбасаду РФ і вызваленая каля 19 гадзін. Яшчэ шэсць чалавек — Істазараў Ігар, Хоціна Валерыя, Слюсараў Сяргей, Дзядок Мікалай, Жынгероўскі Аляксей і Францкевіч Аляксандр — да гэтага часу знаходзяцца на Акрэсціна. Сваякам і сябрам звязацца з імі не ўдаецца. Максімальны тэрмін затрымання без прад’яўлення абвінавачвання ў Беларусі складае 72 гадзіны.

Сябры затрыманых таксама паведамляюць, што 4 верасня быў праведзены ператрус яшчэ ў аднаго актывіста, але яго пасля допыту вызвалілі. Ператрусы таксама прайшлі на кватэрах бацькоў затрыманых.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м4

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговы фэйк: Зяленскі нібыта падарыў сваёй маці кватэру ў Дубаі за 3,2 мільёна даляраў5

Мерц прыехаў у Вашынгтон і падарыў Трампу пасведчанне аб нараджэнні яго дзеда1

Пенсіянеркі ў Брэсце рашылі разабрацца з бяздомнымі катамі, бо тыя «гадзілі на кветкі»6

Тры простыя спосабы аблупіць і парэзаць манга12

У Мінску моцныя дажджы: затапіла нават гандлёвы цэнтр5

Жанчына, якая выйграла ў латарэю і ўсё спусціла, замовіла забойства мужа2

У чарзе на мяжы Польшчы з Беларуссю з'явіліся «жорыкі». Хто гэта і чаму іх не любяць?14

У Расіі цяпер могуць пераследаваць за экзамен па англійскай мове IELTS5

Чыноўнік заявіў, што моладзь хоча працаваць нармальна — «як рускія»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м4

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць