Грамадства33

Саннікава апыталі па справе смерці Бябеніна

«Гэта супярэчыць афіцыйнай версіі», — лічыць каардынатар «Хартыі97».

Лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выклікаў на допыт следчы Азарэвіч.

«Мяне выклікаюць на допыт, хоць ужо агучаная афіцыйная версія смерці Алега. Патрабуюць прадставіць знойдзеную ля дачы Алега машыну на агляд, а мяне маюць намер дапытаць, хоць апытвалі яшчэ на месцы здарэння. Машыну адганялі ад дачы мы з братам Алега, пасля таго, як некалькі разоў спыталі супрацоўнікаў міліцыі, пакідаць яе ці забіраць. Машына была агледжаная, ніякіх прадметаў канфіскавана не было. Нам сказалі, што «лепш забраць».

Пасля наведвання следчага Андрэй Саннікаў паведаміў наступнае: «Гэта быўло „апытанне“, як яны сказалі. Нібыта апытваюць людзей паводле спісу выклікаў з мабільнага тэлефона. Калі я спытаў, чаму мяне выклікалі, калі ўжо апытвалі на месцы здарэння, сказалі што „неабходна яшчэ шмат чаго ўдакладніць“. Спачатку былі агульныя пытанні: што за чалавек, як характарызуецца, ці не заўважаў чаго дзіўнага, абставіны яго паводзінаў. Потым былі пытанні аб сайце charter97.org, ці маю я да яго адносіны. Я сказаў, што збіраюся ісці кандыдатам у прэзідэнты, што разьлічваў на Алега, які даў згоду дапамагаць мне. Гэта зафіксавалі ў пратаколе. Пыталіся, пагражалі ці Алегу. Я распавёў, што становішча ў краіне абвастраецца, людзей хапаюць на вуліцах, разганяюць дэманстрацыі, узмацняецца ціск на журналістаў. Увогуле, пры сітуацыі ў Беларусі не даводзіцца казаць пра бяспеку праціўнікаў дыктатуры.

Гутарку вёў старэйшы следчы па найважнейшых справах Аляксандр Азарэвіч. У мяне з’явілася яшчэ больш сумневаў, што гэта было самагубства. Мне патлумачылі, што нават пра дату сьмерці Алега можна будзе казаць толькі пасля правядзення поўнай экспертызы, што можа заняць каля месяца. Таму ў мяне толькі ўзмацніўся недавер да афіцыйных заяваў МУС, якое ўжо выносіць сваё заключэнне аб прычынах смерці Алега. Таму што, калі яны не могуць з упэўненасцю ўсталяваць час смерці, як яны могуць казаць, чаму чалавек памёр?».

Нагадаем, што цела заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна было знойдзена павешаным 3 верасня на яго дачы пад Мінскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта было самагубства. Аднак калегі журналіста паведамляюць, што смерць Алега Бябеніна выклікае шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават у даце наступлення смерці журналіста. Алег Бябенін не пакінуў пасля сябе ніякай запіскі. Ён быў поўны планаў. У журналіста засталіся жонка і двое сыноў. Ён быў асноўным членам каманды апазыцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях9

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская чыгунка рэкамендуе пасажырам цягнікоў класціся галавой да дзвярэй пасля абрушэння моста ў Бранскай вобласці2

Літоўскія памежнікі затрымалі семярых студэнтаў, якія паўзлі і каціліся з Беларусі ў бок мяжы ВІДЭА7

Стваральнік «Нехта» адказаў, ці адчувае адказнасць за наступствы пратэстаў9

«Мы ж не ведалі, што там знаходзіцца аэрадром». Беларус Антон Мацкевіч патлумачыў, чаму спрабаваў спыніць украінскія дроны з фуры30

Opel ехаў па сустрэчнай паласе сталічнага праспекта, але на шляху сустрэў ДАІ2

Генштаб Украіны: У нядзелю паразілі 12 расійскіх самалётаў

У Гродне знеслі чарговы дом у гістарычным цэнтры. На грамадскім абмеркаванні інфармацыю пра знос утаілі ад людзей4

Камандуючым сіламі NATO ў Еўропе можа стаць нашчадак беларускіх імігрантаў у ЗША10

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях9

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць