Органы пракуратуры праводзяць праверку па факце гібелі ў Горках (Магілёўская вобласць) станочніка сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Скайфорэст».

Як паведаміла БелаПАН старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, няшчасны выпадак здарыўся 3 верасня. Вадзіцель «Скайфорэста», працуючы на аўтапагрузчыку на тэрыторыі базы прадпрыемства, каля лесапільнага цэха сартаваў бярвенне. У гэты час у машыне адбылося кароткае замыканне электрычнай праводкі, пагрузчык абясточыўся і пустая мачта маніпулятара, гідраўлічная сістэма якога працуе ад электраматора, спынілася ў паднятым становішчы. Вадзіцель аўтапагрузчыка пайшоў у майстэрні.

Падчас яго адсутнасці станочнік і падсобны рабочы лесапільнага цэха сталі выбіраць са штабеля бярвёны і накатваць іх на рэйкі для падачы ў цэх на распілоўку. У гэты час матча маніпулятара вагой 1,5 тоны, што знаходзілася ў паднятым становішчы, самаадвольна апусцілася і прыстасаваннем для захоплівання прыціснула да бярвён станочніка.

Машынай хуткай дапамогі 42-гадовы мужчына быў дастаўлены ў бальніцу, дзе ад атрыманых траўм памёр.

Праверку па гэтым факце праводзіць следчы аддзел пракуратуры вобласці па Горацкім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?