Грамадства2121

Бой падушкамі зноўку разагнаны міліцыяй

Затрымана 37 чалавек. Усіх адпусцілі без складання пратаколаў.

Каля 100 маладых людзей сабраліся ў скверы за будынкам сталічнай філармоніі, каб пабіцца падушкамі ў гонар вядомай Бітвы пад Воршай.

Спачатку Андрэй Кім прапанаваў усім павязаць сабе стужкі чырвонага ці белага колеру. Маладыя людзі выбіралі за каго сёння «ваяваць»: за Маскоўскае княства (чырвоныя стужкі) ці за Вялікае Княства Літоўскае (белыя стужкі). Не паспелі ўдзельнікі акцыі дастаць свае падушкі і пашыхтавацца на бітву, як з’явілася міліцыя. Андрэй Кім гучна паведаміў, што акцыя ў гэтым месцы працягвацца не будзе і парэкамендаваў як найхучэй разыходзіцца.

Аднак каля шасці чалавек не паспелі збегчы. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што затрыманых збіраюцца адвезці ў Савецкі РАУС.

Акцыя на гэтым не скончылася, літаральна праз 20 хвілін усе, хто хацеў працягу свята, сабраліся ў Парку Горкага. Стужкі болей не дзялілі, доўгіх размоваў не вялі, а адразу прыступілі да бойкі. Хвілін 20 маладыя людзі біліся так, што ажно пер’е ляцела.

Каля 100 чалавек са смехам і жартамі білі адзін аднаго падушкамі, мяккімі цацкамі і спальнікамі.

Тым часам да бойкі далучыўся арганізатар акцыі Андрэй Кім і прапанаваў хуценька перадыслацыравацца на іншае месца, бліжэй да выхаду з парка. Не паспелі маладыя людзі выйсці з парку Горкага, як зноўку з’явілася міліцыя. Моладзь бегма кінулася хто куды, аднак супрацоўнікі міліцыі паспелі злавіць як мінімум 5 чалавек, каб праверыць «ці не яны гэта засмецілі пер’ем парк».

Міліцыя чакала ўдзельнікаў акцыі на ўсіх выхадах з парку Горкага. Спынялі нават журналістаў, каб праверыць пасведчанні. Прычынай затрыманняў была ці наяўнасць падушак у руках, ці пёркі ў валасах. Некаторыя міліцыянты забаранялі здымаць сябе на фота і відэа.

Як пажартаваў адзін са спецназаўцаў «пер’і шкодныя для здароўя», а за смецце ў парку камусьці прыйдзецца адказваць.

Трэці тур бітвы падушкамі паспелі правесці каля ракі Свіслач. Гэтым разам толькі каля 30 чалавек здолелі не на доўга сабрацца на бітву.

Як паведаміў адзін з затрыманых, у Савецкім РАУС знаходзіцца 16 чалавек, ва ўсіх бяруць адбіткі пальцаў і тлумачэнні, чаму яны знаходзіліся на месцы правядзенні несанкцыянаванага Мінгарвыканкамам мерапрыемства. Непаўнагадовых папрасілі пакінуць падушкі ў міліцыі, і пачалі адпускаць дадому. Андрэй Кім паведамляе, што яшчэ 21 чалавек знаходзіцца ў Партызанскім РАУС.

Па інфармацыі на 23.00 усіх затрыманых адпусцілі без складання пратаколаў.

Супрацоўнікі міліцыі на поўным сур'ёзе казалі, што паступіла скарга ад пабітага падушкай, таму яны вымушаны разабрацца ў сітуацыі.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вырашыў прыцягнуць Эрдагана для спынення вайны ва Украіне3

Арыштаваны каліновец Васіль Грачыха19

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома12

Сэкс-цацкі і DHL: як Расія з дапамогай блатных разгортвала дыверсійную сетку ў Еўропе1

«Гучыць не так ужо шмат, але гэта вельмі шмат». Трамп выказаўся пра пуцінскае трохдзённае перамір'е2

АПЕК+ рэзка павялічвае здабычу нафты. Гэта ўдарыць па расійскім бюджэце4

У рэчыцкім парку ў гонар лётчыкаў часоў вайны паставілі цывільны самалёт 35-гадовага ўзросту3

Ксяндза Акалатовіча перавялі ў калонію ў дзень святкавання Вялікадня1

Прапагандысты анансавалі інтэрв'ю з усімі палякамі, асуджанымі ў Беларусі за шпіянаж4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць