Грамадства11

Лукашэнка сумняваецца ў мэтазгоднасці некаторых прапанаваных змяненняў у ПДР

Аляксандр Лукашэнка выказаў сумненні ў мэтазгоднасці шэрага прапанаваных змяненняў у Правілы дарожнага руху. Пра гэта ішла размова сёння ў час даклада кіраўніку дзяржавы па праекту ўказа «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Правілы дарожнага руху».

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, пытанні гарантавання бяспекі дарожнага руху закранаюць непасрэдна правы і законныя інтарэсы практычна ўсяго насельніцтва краіны. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў сувязі з важнасцю гэтых пытанняў яшчэ ў 2005 годзе было прынята рашэнне аб зацвярджэнні Правіл дарожнага руху на ўзроўні прэзідэнта. «Чаму гэта было зроблена? Тады было сказана, што Правілы дарожнага руху — сур’ёзная рэч, карэктаваць іх такому сур’ёзнаму ведамству, як МУС, або каму б там ні было, нельга. І пасля таго, як мінула пяць гадоў, я пераконваюся, што гэта рашэнне было правільным», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Таму, калі мне чарговы раз паступіў праект указа па карэкціроўцы Правіл дарожнага руху, прачытаўшы яго, я зразумеў,

што Міністэрства ўнутраных спраў або нехта яшчэ маючы дачыненне да гэтых змяненняў не тое што цягнуць коўдру на сябе, але занадта перастараліся»,

— сказаў кіраўнік дзяржавы.

На цяперашнім этапе МУС прапануе чарговыя папраўкі ў Правілы дарожнага руху.

«Але ў мяне ёсць сумненні: ці ўсе прапанаваныя змяненні адпавядаюць грамадскім інтарэсам?

Наколькі яны з’яўляюцца своечасовымі, і ці не будзе аб’ектыўных цяжкасцей пры іх прымяненні?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На думку прэзідэнта, не могуць Правілы дарожнага руху мяняцца так часта, як гэта прапануецца. «Значыць, або вы не дапрацоўваеце, не бачыце, што будзе заўтра-паслязаўтра, не можаце прадбачыць гэтага і пачынаеце карэкціраваць гэтыя Правілы ледзь не кожны год, або ў нас сапраўды такая дрэнная сітуацыя, што трэба, напрыклад, хуткасць недзе ў населеным пункце ў цёмны час сутак абмежаваць 50 км у гадзіну замест 60 км у гадзіну. Нібыта гэта вялікая розніца, і гэта нешта зменіць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Насцярожанасць прэзідэнта выклікалі таксама змяненні, якія датычацца больш шырокага выкарыстання святловяртальных элементаў.

«Ведаеце, мяне гэта насцярожваць пачынае, нібыта нейкая фірма ўжо сёння гатова вырабіць гэтыя святловяртальныя элементы, і мы кожнаму каню на хвост іх павесім і такім чынам створым поспех гэтай фірме», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Я не папракаю вас у гэтым, але гэта не можа мяне не насцярожваць», — сказаў ён.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што з апошняга варыянта праекта ўказа ў адпаведнасці з яго заўвагамі ўрад выключыў названыя нормы. «Але я хацеў бы вярнуцца да разгляду гэтых пытанняў, узважыўшы ўсе «за» і «супраць».

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў сувязі з гэтым на сённяшнюю нараду запрошаны кіраўнікі і спецыялісты, ад якіх ён хацеў бы атрымаць аб’ектыўную інфармацыю па канцэптуальных палажэннях прадстаўленага праекта ўказа з улікам інтарэсаў кіроўцаў і іншых удзельнікаў дарожнага руху.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе14

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыну ў ЗША, што знікла 62 гады таму, знайшлі жывой1

У ДАІ распавялі, як будуць перакрываць Мінск у дзень параду

Мужчына ў Бярозаўскім раёне зрабіў пісталет-кулямёт на 3D-прынтары7

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў3

Новае наступленне УСУ ў Курскай вобласці5

«Ён забыўся, што ў нашай краіне час — нішто». Класічны кітайска-амерыканскі бестсэлер выйшаў па-беларуску2

Памерла Кацярына Ягорава (Несцяровіч)

Моцны вецер пашкодзіў дахі, паваліў дзясяткі дрэваў — МНС расказала пра наступствы ўчорашняй буры

Албанія вярнула бязвіз для беларусаў на пэўных умовах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе14

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць