Пракуратура Мсціслаўскага раёна праводзіць праверку па факце гібелі
Як паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, у мінулыя выхадныя малады чалавек дапамагаў аднавяскоўцу разворваць зямельны ўчастак. Кіруючы плугам, у які быў запрэжаны конь, у нейкі момант вясковец упаў. Спужаная жывёла памчала. Спрабуючы яе спыніць, мужчына трапіў пад плуг, атрымаў траўму брушной поласці, ад чаго памёр на месцы здарэння.
Каментары