Культура11

Нашы людзі ў Вашынгтоне

Выйшла добрая кніга пра Вашынгтонскі аддзел Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА).

З’явілася кніга пра дзейнасць вашынгтонскага аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА) — найбуйнейшай арганізацыі нашых землякоў у Злучаных Штатах.

Нагадаем, што БАЗА было створана ў 1949 г. Аддзел у Вашынгтоне (размова пра сталіцу ЗША, а не штат на заходнім узбярэжжы) быў заснаваны ў 1979 г. (старшыня — Алеся Кіпель). Тры гады таму, 16 верасня 2007 г. яго дзейнасць была рэактывізавана.

Сёння аддзел — гэта, у сваёй большасці, прадстаўнікі новай хвалі эміграцыі. Актыўны ўдзел у дзейнасці арганізацыі, апроч яе старшыні дачкі паваенных эмігрантаў Алесі Кіпель, бралі і бяруць Вячаслаў Бортнік, Яраслаў Крывой, Ірына Красоўская, Дзмітры Зялёнка, Алеся Сёмуха, Вольга Чарныш.

Пра сваю дзейнасць у Вашынгтоне — сустрэчы з федэральнымі чыноўнікамі, пікеты, у тым ліку на Дзень Салідарнасці, удзелам у розных фестывалях — яны выбралі досыць незвычайную форму падачы інфармацыі.

Гэта не кніга ў класічным яе выглядзе: калі многа тэксту і вобмаль здымкаў.

Тут уся кніга (34 старонкі) малога фармату складаецца з каля 50 фотаздымкаў з подпісамі, што зафіксавалі дзейнасць вашынгтонскага аддзела з верасня 2007 г.

Змешчаныя таксама фотаадбіткі з газетных артыкулаў, у якіх распавядаецца пра дзейнасць аддзела, а таксама падаюцца кароткія біяграфічныя звесткі пра сяброў аддзела.

На тых фотаздымках мы, апроч «вашынгтонцаў», бачым Вітаўта Кіпеля і Івонку Сурвіллу, Вячку Станкевіча і Алу Орсу-Рамана, Янку і Надзю Запруднікаў, а таксама былога амбасадара ў Беларусі Джорджа Крола ў майцы з бел-чырвона-белым надпісам «Беларусь» і на фоне бел-чырвона-белага сцяга, сённяшняга міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага.

Ды гасцей з Беларусі: Аляксандра Мілінкевіча, Дзмітрыя Бандарэнку, Таццяну Процьку, Яраслава Раманчука, Аляксея Марачкіна.

Вельмі даступна ў кнізе тлумачыцца — найперш для англамоўнага чытача — пра мэты аддзела. А на апошніх старонках даецца гістарычная даведка пра Беларусь. Для папулярызацыі сярод амерыканцаў ідэі Беларусі прыводзяцца фатаздымкі вядомых людзей, выхадцаў з Беларусі.

Кніга — выдатны прыклад як можна даходліва і ясна прапагандаваць Беларусь у вольным свеце.

DC Chapter of the Belarusan-American Association. [Washington, 2010] 34 p.

Больш падрабязна азнаёміцца і наконт атрымання кнігі можна звярнуцца сюды,

або напісаць на мэйл старшыні аддзела Алесі Кіпель, у тым ліку і каб далучыцца да дзейнасці аддзела: akipel(at)steptoe.com

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць