Грамадства22

Эксперт: усяго 2% вулічных дарог у Мінску зручныя для раварыстаў

Пры развіцці веласіпеднай інфраструктуры ў Мінску павінны ўлічвацца інтарэсы аўтамабілістаў і пешаходаў.

Аб гэтым 16 верасня падчас круглага стала заявіў старшыня ўпраўлення Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце Юрый Важнік. Паводле яго слоў, праектаванне дарог павінна балансаваць паміж інтарэсамі ўсіх пластоў грамадства.

«Ператварэнне Мінска ў цалкам веласіпедны горад — гэта накшталт пакарання смерцю для нашага горада, — сказаў Важнік. — Неабходны баланс паміж інтарэсамі аўтамабілістаў, пешаходаў і веласіпедыстаў. У маленькіх жа гарадах поўная веласіпедызацыя — гэта больш чым рэальная ідэя».

Тым не менш старшыня ўпраўлення падкрэсліў, што развіццё раваровага руху ў Мінску дазволіць разгрузіць аўтамабільны трафік.

У Мальме (Швецыя), як сказаў Важнік, 30% удзельнікаў дарожнага руху — веласіпедысты,

«у Мінску ж доля перамяшчэнняў на веласіпедах цяпер блізкая да нуля»;

Берлін выйшаў на дзесяціпрацэнтны ўзровень выкарыстання веласіпедаў прытым што 85% берлінскай дарожнай сеткі зручныя для такога спосабу руху. У Мінску прыкладна толькі 2% вулічных дарог зручныя для веласіпедыстаў, дадаў ён.

«Да канца гэтага года мы па замове ДАІ павінны распрацаваць канцэпцыю прыстасавання мінскіх дарог пад зручнае выкарыстанне веласіпедаў, — адзначыў Важнік. — Якім чынам цяпер развіваць веласіпедную інфраструктуру — гэта вялікае пытанне».

Старшыня ўпраўлення падкрэсліў, што прыярытэтнымі пытаннямі гэтай канцэпцыі будзе паляпшэнне існуючай «веласіпеднай магістралі», стварэнне лакальных адгалінаванняў.

Між тым пабудаваная ў Мінску велатраса не вырашае транспартную праблему і не выконвае функцыю развіцця веласіпеднага руху, лічыць каардынатар праекта «Ровар у горадзе» Яўген Герасіменка. Паводле яго слоў, частая перарывістасць трасы і ненармаваная вышыня бардзюраў перашкаджае камфортнаму выкарыстанню велатранспарту.

Герасіменка заявіў, што ўстаноўленыя заканадаўствам стандарты вышыні бардзюра ў чатыры сантыметры не выконваюцца. Гэтая праблема закранае не толькі аматараў лёгкага двухколавага транспарту, але і людзей, прыкаваных да інваліднай каляскі.

У ліку праблем развіцця веласіпеднай інфраструктуры каардынатар праекта вылучыў адсутнасць дастатковай колькасці месцаў для паркоўкі.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы8

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная23

Пчолы захапілі веласіпед мінчука, пакуль ён быў у краме ФОТАФАКТ5

Гігін агучыў сваю версію нацыянальнай ідэі61

Беларускі трэш-стрымер Mellstroy арандаваў раскошны дом у Кіпры за $500 тысяч на год5

«Мяне мама заб'е». Моладзь вылецела ў кювет на хуткасці 160 кіламетраў у гадзіну ВІДЭА12

Індыйскі мільярдэр памёр пасля таго, як праглынуў пчалу падчас гульні ў пола2

Дэталі аперацыі «Масада»: Ізраіль некалькі месяцаў таемна прывозіў запчасткі для дронаў і боепрыпасы ў Іран1

Ізраіль ударыў па Тэгеране. Атакавана таксама штаб-кватэра Мінабароны Ірана3

Папулярная гродзенская блогерка прарэкламавала краму з таварамі, вырабленымі ў калоніях. Аўдыторыя не ацаніла11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы8

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць