Музыка11

Cтынг, памяркоўны рызыкант

У суботу ў «Мінск-Арэне» выступіць знакаміты брытанскі спявак.

Ён мяняе стылі як пальчаткі, яго імя — устойлівы брэнд. Ён выдатна ведае, што прадае: рамантычнасць, пяшчоту і спелую сэксуальнасць. Хіліцца да сталай аўдыторыі, якая ў курсе ўсіх людскіх перажыванняў, але для дуэтаў запрашае маладых рэпераў і спевакоў.

Усё гэта Стынг, памяркоўны рызыкант.

Шавец з ботамі

Так, Стынг — басіст, які рэдка грае на басе, і рокер, які рэдка грае рок. Пасля росквіту гурта Police ў 1984­м Стынг звярнуўся да сольнай кар’еры. Кінуў гуляцца ў наватара і стаў іграць на сутыку стыляў: джазу, шансону і этнічнай папсы. Рокеры «паважалі дзядзьку» за песню Roxanne, аматары ж попу пранікліся наскрозь лірычным Shape of My Heart / «Абрыс майго сэрца».

Стынг адчувае час: гэтак, у 1985 годзе ён уразіў усіх песняй з першага, плацінавага, альбома Dream of the Blue Turtles, Russians/«Расійцы». Псеўдасімфанічны саўнд з папулярнымі на той час украпленнямі з савецкіх радыёэфіраў. У тэксце ж, ужо не надта мудруючы, Стынг выявіў страх сярэдняга заходнееўрапейца перад ядзерным ударам і выказаў усеагульнае спадзяванне, што «савецкія людзі таксама любяць сваіх дзетак».

А яшчэ песня They Dance Alone/«Яны танчаць адны», напісаная Стынгам у памяць аб ахвярах чылійскіх рэпрэсіяў.

І на дудзе ігрэц

Пасля Стынг зняўся ў блокбастары. «Карты, грошы, дзве рулі» прынеслі Гаю Рычы славу кінападрыўніка. Стынг засвяціўся ў фільме некалькі хвілін, але на ўсіх афішах пісаўся ўпоравень з паўвядомымі акцёрамі. Публіка ішла на Стынга, а атрымлівала файны фільм (без Стынга).

Стынг ведае формулу поспеху, але не заўсёды пільнуецца яе. Ну, навошта ён палез у 2007 годзе спяваць перад узбекскім дыктарам Ісламам Карымавым? У якасці процівагі варта зазначыць, што цягам трыццаці гадоў Стынг дапамагаў праваабарончай арганізацыі Amnesty International і ўласнымі фунтамі ратаваў трапічныя нерушы Бразіліі.

Вынік неўтаймаваных блуканняў Стынга: музычная насычанасць са стылістыч­нымі дамешкамі з усіх куткоў свету і часцяком нетрывіяльныя тэксты песень. Пошук часам няўдалы, але публіка заўсёды можа ацаніць сам факт пошуку. Публіка прыходзіць на яго канцэрт, як на алімпійскія спаборніцтвы, каб убачыць, у якую сёння позу паставіць Стынг гэтыя няшчасныя сем нот і якія экзатычныя інструменты і падпявалы яму дапамогуць у гэтым.

20 верасня Стынг будзе першым, хто выпрабуе траву на познанскім стадыёне перад Чэмпіянатам Еўропы па футболе, які адбудзецца ў Польшчы і Украіне ў 2010­м. Два дні да гэтага на прадмет прафпрыдатнасці ён пратэстуе будучую гаспадыню Чэмпіянату па хакеі — 2014, «Мінск­Арэну».

***

18 верасня. «Мінск-Арэна» (пр.Пераможцаў, 111). Стынг (Гордан Самнер) у суправаджэнні каралеўскага філарманічнага аркестра. з праграмай «Сімфонісіці» і найлепшымі песнямі.

Пачатак а 20-й.

Квіткі ад 120 000 да 1 500 000.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць