Грамадства2020

Актывіст БХД пасля затрымання міліцыяй апынуўся ў шпіталі

Лекары канстатавалі ў гамельчука Кастуся Жукоўскага «страсенне мазгоў».

Гомельскі каардынатар стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Кастусь Жукоўскі, якога ўчора на этнакультурным фэсьце «Покліч Палесься» ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёну затрымала міліцыя, апынуўся ў раённым шпіталі.

Лекары канстатавалі ў Жукоўскага «страсеньне мазгоў». На галаве ў яго сінякі. Паводле лекараў, Жукоўскі будзе знаходзіцца ў шпіталі 7-10 дзён.

Кастусь Жукоўскі яшчэ да шпіталю апавёў, што яго затрымалі міліцыянты і завялі ў аддзяленьне міліцыі. Капітан Марозенка і маёр Навумік спачатку казалі, што ён неахайна апрануты, пасьля — што ў Кастуся нібыта падроблены пашпарт, потым — што ён нібыта падобны на нейкага злодзея».

Празь нейкі час спадара Жукоўскага адпусьцілі. Ён пайшоў шукаць старшыню Гомельскай маладзёва-культурніцкай суполкі «Талака» Ларысу Шчыракову — яна прыехала ў Ляскавічы разам з Кастусём на ягоным аўтамабілі, каб зьняць на відэа палескіх захавальнікаў народных традыцыяў.

Жукоўскі на месца сустрэчы ня трапіў. На яго наляцелі нейкія ахоўнікі — актывіст кажа, што з аховы прэм’ер-міністра, — павалілі на зямлю, заламалі рукі.

Ларыса Шчыракова: «Кастусь патэлефанаваў мне на мабільны і сказаў, што ён знаходзіцца ў міліцэйскай машыне. Я знайшла яго — ён сапраўды сядзеў у машыне. Сказаў, што яго вязуць у Петрыкаў „на суткі“. Аддаў мне ключы ад машыны — і больш я яго ня бачыла».

У Петрыкаўскім РАУС паведамілі, што супраць Жукоўскага складзены пратакол за дробнае хуліганцтва. Але за краты яго не адпраўлялі — ён скардзіўся на галаўны боль, і яго адвезьлі ў шпіталь. Хто й дзе давёў яго да «страсеньня мазгоў», дакладна пакуль невядома.

Аўтамабіль «Таёта» Кастуся Жукоўскага знаходзіцца зараз у Жыткавічах на штрафной стаянцы — яго адагналі туды «даішнікі».

Ларыла Шчыракова, маючы ключы, хацела перагнаць «Таёту» Кастусю. Аднак яе затрымалі супрацоўнікі ДАІ — пры сабе яна ня мела пасьведчаньня кіроўцы. Да таго ж, нібыта не спынілася на патрабаваньне патрульнага.

Супраць Шчыраковай склалі два адміністрацыйныя пратаколы — за кіраваньне аўтамабілем без адпаведнага пасьведчаньня й непадпарадкаваньне супрацоўніку ДАІ. Супрацоўнікі ДАІ і людзі ў цывільным абшукалі машыну.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет9

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускніца з Баранавічаў, якая набрала 400 балаў з 400, расказала, куды думае паступаць і што не разглядае замежныя ВНУ26

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, адзін гмах разбураны дашчэнту5

На фоне вайсковага парада Трампа ў Вашынгтоне па ўсёй Амерыцы прайшлі пратэсты1

Патрыярх Кірыл драматычна расказаў, як натаўцы адправілі насустрач яму грозны знішчальнік F-165

Трамп прагразіў Ірану атакай «на ўзроўні, які ніколі раней не бачылі», калі той нападзе на ЗША2

Ці сапраўды ў Турцыі сёлета паўпустыя пляжы?

Пентагон павіншаваў амерыканцаў з Днём Сцяга выявай расійскага флага4

«Мы так і па Мінску пройдземся». У Варшаве адбыўся вялікі гей-прайд, было шмат бел-чырвона-белых сцягоў ФОТЫ30

Беларускі святар растлумачыў, ці можна дзецям гуляць з шалёна папулярнымі монстрыкамі лабубу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет9

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць