Улада55

ААНаўскія мапы: ніякіх больш Byelorussia'ў

Назва нашай краіны мусіць быць на ўсіх мапах Belarus’, а геаграфічныя аб’екты мусяць падавацца ў транскрыпцыі зь беларускай мовы, вырашылі экспэрты ААН па тапаніміцы.

9--13 кастрычніка ў Таліне адбылася канфэрэнцыя, якая сабрала разам экспэртаў ААН па тапаніміцы з Эстоніі, Латвіі, Літвы, Расеі, Альжыру, Ізраілю, Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША. Па выніках канфэрэнцыі было прынятае рашэньне аб тым, што беларускія тапонімы ў лацінскім шрыфце будуць захоўваць асаблівасьці беларускай арфаэпіі.

Галоўны спэцыяліст сэктару картаграфіі Белдзяржкаммаёмасьці Натальля Аўраменка паведаміла, што інструкцыю па транслітарацыі стваралі на аснове беларускай лацінкі, распрацаванай Тарашкевічам. Па яе словах, цяпер на міжнародных мапах ня будзе больш Byelorussia’ў ды Weisrussland’aў, а толькі Belarus’.

Мовазнаўца Зьміцер Саўка выказвае аптымізм з нагоды рашэньня. Праблему ён бачыць у першую чаргу ў саміх беларусах: “На форуме сайту “Камсамолкі” разгарэлася сур’ёзная спрэчка. Самае прыкрае, што многія нашыя грамадзяне ня бачаць розьніцы між сапраўдай назвай і каляніяльным назовам савецкіх часоў”. Сп.Саўка ўзгадвае, як праз называньне нашай краіны White Russia многія людзі на Захадзе доўгі час думалі, што Беларусь – гэта дзяржава на захадзе Расеі, утвораная белагвардзейцамі.

Яшчэ ў 2000 г. Савет Міністраў прыняў інструкцыю па трансьлітарацыі геаграфічных назваў Беларусі лацінскім альфабэтам. Аднак шырока пра гэта не паведамлялася.

Аляксандар Навіцкі, адзін з каардынатараў сайту Lacinka.org, бачыць пазытыўны момант у тым, што на міжнародным форуме зацьверджаная беларускамоўная вэрсія геаграфічных назваў. Аднак лацінку, распрацаваную для ААНаўскіх мапаў, ён лічыць непасьлядоўнай. На ягоную думку, няма сэнсу пераконваць замежнікаў вымаўляць назву краіны згодна зь яе беларускім гучаньнем. “Гэта як у пачатку 90-х палякам прапаноўвалі казаць не Białoruś, a Biełaruś. І чым гэта скончылася? Нічым”. Гэта тое самае, каб ад беларусаў патрабаваць называць Нямеччыну Deutschland’aм, -- кажа сп.Навіцкі.

Сп. Навіцкі выказвае зьдзіўленьне адсутнасьцю ў новай лацінцы ŭ кароткага, а таксама прысутнасьцю апостарфных s’ i c’ замест ś i ć. Напрыканцы свайго камэнтару Zołak падсумоўвае: “Яны вынайшлі ровар. Ім прыемна. Але наш аптымізм дастаткова стрыманы”.

Сапраўды, лацінка, зацьверджаная тапанімістамі не да канца пасьлядоўная. Тым ня менш, калі яна паслужыцца да таго, каб нашу краіну пачалі ўспрымаць як цалкам самастойную, а ня нейкую там “Белую Расею”, гэта ўжо будзе мець сэнс.

Цалкам камэнтар ад Łacinka.org можна глядзець тут тут.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

Усе навіны →
Усе навіны

На станцыі метро «Плошча Леніна» жанчына ўпала на рэйкі

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ1

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС18

Трампа спыталі, ці ён усё яшчэ лічыць НАТА састарэлай арганізацыяй

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць