Здароўе

Сігналы SOS ад арганізма

6 сімптомаў, якія нельга пакідаць без увагі

Наш арганізм уладкаваны такім чынам, што як толькі ў нас узнікаюць якія-небудзь праблемы са здароўем, ён неадкладна пасылае нам папераджальныя сігналы, якія ў медыцыне прынята называць сімптомамі. І ад таго, як добра мы ўмеем распазнаваць іх, залежыць не толькі наша здароўе, а часам і жыццё.

6 сімптомаў, якія нельга пакідаць без увагі

Інтэнсіўны, сціскаючы боль за грудзінай можа быць прадвеснікам інфаркту. Такі боль не знікае ў стане спакою, аддае ў плячо і руку (часцей злева), шыю, сківіцу. Боль можа быць як пастаянным, так і перамежным. Нярэдка яго суправаджаюць ліпкі халодны пот, задышка, галавакружэнне, слабасць, млоснасць, часты і слабы пульс. Часам сардэчны прыступ можа нагадваць (па адчуваннях) пякотку.

Не спрабуйце цярпець праявы сардэчнага прыступу даўжэй за пяць хвілін. Неадкладна выклікайце «хуткую дапамогу»! Калі ў вас няма такой магчымасці, папрасіце каго-небудзь (суседзяў, знаёмых) падвезці вас да бліжэйшай бальніцы.

Неразборлівая мова, слабасць, звон у вушах, страта раўнавагі або каардынацыі рухаў, страта адчувальнасці скуры твару, рукі або нагі (асабліва на адным баку цела) — усё гэта сімптомы блізкага інсульту. Калі своечасова аказаць неабходную дапамогу, то можна пазбегнуць страшнай немачы і ў выніку прадухіліць сур’ёзныя пашкоджанні мозга.

Рэзкі нясцерпны галаўны боль. Калі вы ніколі раней не адчувалі галаўнога болю такой сілы — неадкладна выклікайце доктара. Такі боль можа быць сігналам кровазліцця ў мозг.

Нечаканае схудненне. Рацыён не мяняўся, але вы прыкметна пахудзелі. Калі вы заўважылі падобныя змяненні, не спяшайцеся радавацца: рэзкая страта вагі можа быць праявай некаторых формаў раку.

Моцны галаўны боль, які аддае ў шыю, і высокая тэмпература. Гэтыя сімптомы могуць быць выкліканыя такім грозным захворваннем, як менінгіт. Калі ў вас вельмі высокая тэмпература і моцны боль перашкаджае вам дацягнуцца падбародкам да грудзей, то вам варта неадкладна звярнуцца да доктара.

Стул чорнага колеру. Ён можа быць прыкметай такіх небяспечных захворванняў, як язва або рак страўніка ці кішэчніка. Стул набывае чорны колер у выніку ўнутранага крывацёку, які сам па сабе можа быць вельмі небяспечным. Чым хутчэй вам удасца выявіць яго прычыну і спыніць, тым больш у вас шанцаў прадоўжыць сваё жыццё.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас катастрофы самалёта ў Індыі маглі загінуць больш за 310 чалавек

Кіт Келаг расказаў пра вяртанне Расіі ў «Лігу Нацый» і параўнаў Зяленскага з Лінкальнам5

У Магілёве злавілі п'янага маршрутчыка, які вёз пасажыраў

Стала вядома, на якім месцы сядзеў пасажыр, які адзіны ацалеў у катастрофе самалёта ў Індыі1

«Дзве Казы» ці нешта іншае? 300 гадоў таму ў Навагрудку была вуліца з інтрыгоўнай назвай1

Польшча ўскладніла ўмовы працаўладкавання і атрымання ДНЖ па працы для замежнікаў19

Нелегалы? «Наша Ніва» папала пад крытыку левых актывістаў за выкарыстанне выразу «нелегальныя мігранты»134

Новая кіраўніца ПВТ расказала, як зменіцца праца з ІТ-кампаніямі ў Беларусі6

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць