Спорт

Мінскае «Дынама» пацярпела трэцюю паразу ў КХЛ

29 верасня ў Ханты-Мансійску дынамаўцы прайгралі клубу «Югра» з лікам 4:7 (1:1, 1:4, 2:2).

Дынамаўцы першымі прапусцілі, потым нават вялі ў ліку (2:1), але правальнай аказалася другая палова 2-га перыяда, калі беларускі клуб прапусціў чатыры шайбы запар.

Шайбы: 1:0 — Якубаў (1.03). 1:1 — Плат (11.13). 1:2 — М.Спірыдонаў (Глазачаў, Мойжыш, 23.07). 2:2 — Мятлюк (30:56). 3:2 — П.Вараб’ёў (31.37). 4:2 — П.Вараб’ёў (34.55 — бол.). 5:2 — Емялееў (38.57). 5:3 — Глазачаў (43.32). 6:3 — Алтароў (45.39 — бол.). 7:3 — Заграпан (48.28). 7:4 — Дзямагін (А.Стась, Касцючонак, 54.11 — бол.).

З пачатку сезона гэта самае буйное паражэнне мінскага клуба. 23 верасня ў Мінску «Дынама» прайграла з лікам 1:6.

1 кастрычніка «Дынама» згуляе ў Астане з «Барысам»,

3 кастрычніка — у Омску з «Авангардам», 5 кастрычніка — у Ніжнім Ноўгарадзе з «Тарпеда». Па вяртанні з турнэ

першы матч дома «Дынама» правядзе 9 кастрычніка з яраслаўскім «Лакаматывам»,
які сёлета ўжо беларускі клуб перамагаў з лікам 3:0 (11 верасня).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння11

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал7

Нахабныя збіральнікі грошай на праезд у Мінску ўжо просяць перавод на картку2

У Магілёве ідзе спектакль 18+, які карыстаецца шалёнай папулярнасцю — гледачы прыязджаюць з іншых гарадоў10

Грузія пастрожыць правілы знаходжання замежнікаў, ажно да выдварэння1

Каго часцей за ўсё кусаюць камары? Даведаліся ў вучонага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння11

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць