Грамадства

Выйшаў на волю Канстанцін Жукоўскі

4 кастрычніка з ізалятара часовага ўтрымання Петрыкаўскага РАУС выйшаў на волю гомельскі каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Канстанцін Жукоўскі.

Усе 10 дзён ён трымаў галадоўку, аб'яўленую ў зале суда ў знак пратэсту супраць рашэння аб яго арышце. 24 верасня Петрыкаўскі раённы суд прызнаў Жукоўскага вінаватым у супраціўленні міліцыі і нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы. За тыдзень да таго на фестывалі "Кліч Палесся" ў Ляскавічах апазіцыянер быў затрыманы міліцыяй, затым быў збіты невядомымі, пасля чаго трапіў у бальніцу са страсеннем мозгу і іншымі траўмамі. Міліцыя склала пратакол у дачыненні да Жукоўскага аб тым, што ён нібыта лаяўся матам і чапляўся да прахожых, супраціўляўся супрацоўнікам праваахоўных органаў.

На судзе, які прайшоў 24 верасня ў Петрыкаве, у якасці сведак прысутнічалі супрацоўнікі АМАПа, якія, як сцвярджае Жукоўскі, збілі яго. Паказанні апазіцыянера аб тым, што менавіта гэтыя людзі яго збілі, суд не прыняў да ўвагі і арыштаваў Жукоўскага.

"У мяне была медыцынская выпіска, што я хворы і праходжу рэабілітацыю, але суддзя сказаў, што гэта не інваліднасць і дзесяць сутак я змагу прасядзець у ІЧУ. Усе гэтыя дні я трымаў галадоўку. У ізалятары — поўная антысанітарыя, за дзесяць дзён ні разу не было магчымасці памыцца, святло гарэла дзень і ноч, у прыбіральню арыштаваныя вымушаны хадзіць пры відэаназіранні", — сказаў Жукоўскі. Ён накіраваў шэраг скаргаў у пракуратуру наконт парушэння правоў арыштаваных, якія адбываюць пакаранне ў ІЧУ.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках4

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, калі адкрыюць Чырвоны касцёл у Мінску4

Зянковіч пра Пратасевіча: Спачатку на судзе ён хаваў вочы9

Тэрміны адключэння гарачай вады ў Мінску перанясуць

Намесніца Мельнікавай па Каардынацыйнай радзе: Працуем над аднаўленнем даверу з донарамі11

Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот?10

Караеў: На канцэрт Паліны Гагарынай у Гродне грошы ўзялі з бізнэсу15

Трамп гатовы разам з Еўропай ціснуць на Расію з дапамогай новых санкцый2

Сяргей Вайцяхоўскі, генерал без Айчыны4

Пяскоў: З Расіяй нельга размаўляць ультыматумамі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках4

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць