Грамадства

Сёння — саракавіны па Бябеніну

Праверка па факце гібелі журналіста працягнута да 3 лістапада.

Сёння спаўняецца 40 дзён з дня смерці заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна.

Журналіста знайшлі павешаным 3 верасня на яго лецішчы пад Мінскам, нагадвае "Хартыя'97". Праваахоўныя органы спярша паведамлялі, што адбылося самагубства. Аднак смерць Бябеніна выклікала шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават у дакладнай даце смерці журналіста. Спачатку было заяўлена, што смерць наступіла днём 3 верасня, на наступны дзень эксперты заявілі, што трагедыя адбылася 2 верасня.

Пазней следства заявіла, што разглядае версію забойства журналіста ды імітацыі самагубства.

Праверка па факце гібелі журналіста працягнута да 3 лістапада. Чакаецца, што ў хуткім часе да расследавання прычын гібелі Алега Бябеніна падключацца эксперты-крыміналісты АБСЕ. Паводле наяўнай інфармацыі гэта будуць патолагаанатам і крыміналіст з Нарвегіі і Швецыі. Іх прыезд чакаецца 25–26 кастрычніка.

***

Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990-х гадах працаваў намеснікам галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты «Имя». З 1998 года быў заснавальнікам і кіраўніком сайта «Хартыя’97» (charter97.org). У яго засталіся жонка і два сыны.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Усе навіны →
Усе навіны

«Петэн Нацыянальнага Адраджэння». Баркоўскі адказаў Пазняку ад імя «псеўдаапазіцыі»102

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць