Культура33

Падымаючы кнігаабмен

Апошняя нядзеля мела асаблівую дату: 10.10.10. Да гэтага дня кампанія 350.org прымеркавала акцыю кнігаабмену

Апошняя нядзеля мела асаблівую дату: 10.10.10. Да гэтага дня кампанія 350.org прымеркавала акцыю кнігаабмену.

«Бук-кросінг 350+15 дзён у годзе» праводзіўся ў сусветны кліматычны дзень 10.10.10, ініцыяваны ў мэтах памяншэння вугляроднага следу, які пакідаюць людзі падчас жыццядзейнасці. На думку арганізатараў, каб зменшыць свой вугляродны след, дастаткова толькі змяніць свае звычкі. Кнігаабмен, напрыклад, дае магчымасць панізіць выкіды вуглякіслага газу і захаваць вялізную колькасць рэсурсаў — дрэваў, энергіі, вады — неабходных для стварэння абсалютна новай кнігі. Замест таго, каб пыліцца на паліцах, кнігі будуць пераходзіць з рук у рукі.

На выходных кнігамі можна было абменьвацца праз адмысловую шафу на Фестывалі нефармальнай адукацыі, які адбываўся ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB). Але 10 кастрычніка акцыя не заканчваецца. Д

ля папулярызацыі ідэяў бук-кросінга з 11 кастрычніка шафа для абмену кнігамі з’явілася ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а). Кожны ахвочы зможа працягнуць кнігаабмен. Пакінуць кнігі ў Мінску можна таксама ў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы (пр. Газеты «Праўда», 20), клубе «Графіці» (зав. Калініна, 16).

Упершыню пакінуў два дзесяткі кнігаў з тлумачальнымі пазнакамі ў гатэлі спецыяліст па інтэрнэт-тэхналогіях Рон Харнбэкер ў маі 2001 году. Кнігі прызначаліся для кожнага ахвочага пачытаць з умоваю працягнуць ланцуг перадачы. Такім чынам быў заснаваны кнігазварот з высокай мэтаю вызвалення кнігаў. Праз год сайт Рона меў некалькі соцень паслядоўнікаў. Да 2006 года у Еўропе бук-кросінг разгарнуўся як сапраўдны рух. Людзі пачалі пакідаць часопісы ды кнігі ў парках, транспарце. У Італіі, напрыклад, улады Фларэнцыі бязвыплатна прэзентавалі руху кнігаабмену 4 тысячы выданняў, якія распаўсюджваліся на рынках горада і ў будынку мэрыі.

Праўда, на прасторы былога СССР рух кнігазвароту сутыкнуўся з праблемаю — людзі бяруць кнігі, чытаюць ды не спяшаюцца перадаваць узятае іншаму.

У Беларусі зарэгістраваць кнігу і адпусціць, а вольны рух па рукам можна на сайце афіцыйны сайт буккросераў bооkсrоssіng.bу або mena.by. Кніга атрымлівае ўласны код, які наносіць на яе гаспадар. Існуе таксама міжнародны партал буккросераў bookcrossing.com

Амбіцыйная кампанія 10.10.10 заснаваная на простай ідэі зніжэння на 10% выкідаў вуглякіслага газу ў 2010 годзе. Сотні тысяч людзей па ўсім свеце рабілі 10 кастрычніка пэўныя крокі ў мэтах дасягнення больш здаровай планеты і клімату: усталёўвалі сонечныя батарэі, уцяплялі дамы, саджалі дрэвы.

Праз тыдзень мы сустрэнем люстэркавую дату — 20.10 2010. Гэты дзень будзе адметным для астраномаў: камета Хартлі-2 наблізіцца на мінімальную за апошнія некалькі стагоддзяў да Зямлі адлегласць — 17,7 млн кіламетраў. А праз два гады чалавецтва дачакаецца абсалютнага паўтарэння падобнага дня — 12.12.12. Ці будуць эколагі дамагацца 12% зніжэння выкідаў вуглякіслага газу ў 2012 годзе, пакуль невядома.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»10

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце5

У Мінску пяты год жыве фінскі бізнэсовец са спісу самых шуканых Eўраполам злачынцаў2

Брытанія, Францыя і Канада прыгразілі Ізраілю «канкрэтнымі дзеяннямі»7

Трамп заявіў, што гатовы адступіць ад перамоваў паміж Украінай і РФ, калі не будзе прагрэсу12

У МАРГ прызналіся, што праблемы з цыбуляй для іх не нечаканыя4

Зяленскі пасля размовы з Трампам: Выводзіць нашы войскі з нашых тэрыторый ніхто не будзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць