Мінкульт пачынае конкурс на стварэнне эскізнага праекта помніка Янку Купалу і Якубу Коласу ў Варшаве. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Акадэмія мастацтваў, Беларускі саюз мастакоў. Мэта конкурсу — пошук найлепшага варыянту праекта помніка, які плануецца ўсталяваць у парку «Марское вока» ў Варшаве.

Паводле патрабаванняў арганізатараў эскізны праект павінен найбольш выразна і дакладна перадаваць вобразы Янкі Купалы і Якуба Коласа на аснове гістарычных звестак пра жыццё і творчасць пісьменнікаў. Удзел у конкурсе могуць узяць скульптары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

Акрамя гэтага, будучы помнік абавязкова павінен адпавядаць наступным патрабаванням: кампазіцыйнае і пластычнае выкананне помніка павінна быць выканана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, а сам ён павінен быць з бронзы, альбо граніту.

Матэрыялы павінны быць прадстаўлены на разгляд у Міністэрства культуры да 29 кастрычніка. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце установы — kultura.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?