Спорт55

Беларусь – Албанія – 2:0

Дзень 12 кастрычніка стаў сапраўдным футбольным святам.

Ад гульні са зборнай Албаніі залежала шмат. Пасля нічыёй у Люксембургу была забытая нават перамога над Францыяй і над нямецкім трэнерам Берндам Штанге пачыналі згушчацца хмары. Нямецкі спецыяліст і сам адзначаў на перадматчавай прэс-канферэнцыі, што Беларусі неабходна перамагаць Албанію хаця б з псіхалагічнага пункту гледжання. Хлопцы не падвялі і забілі ў вароты паўднёвай каманды два безадказных мячы.

Перад пачаткам сустрэчы засмуціла невялікая колькасць гледачоў — каля 9 тысяч. Гэта значна менш, чым на гульнях БАТЭ ў ЛІзе Еўропы.
Прычын таму можа быць некалькі — ад няўдалай гульні ў Люксембургу, да лютага холаду, што апанаваў сталіцу Беларусі вечарам 12 кастрычніка. Аднак факт застаецца фактам — нават фанацкі сектар беларускай зборнай быў запоўнены толькі напалавіну.

Гульня пачалася бадзёра. За паўгадзіны да стартавага свістка ў Барысаве скончыўся матч моладзевых зборных Беларусі і Італіі. У ім нашы землякі бліскуча перамаглі з лікам 3:0 і выйшлі ў групавы этап Чэмпіянату Еўропы сярод моладзевых каманд. Напэўна, менавіта гэты поспех натхніў Віталя Радзівонава, які ўжо на 10 хвіліне матчу, пасля няўдалага штрафнога, прабітага Кісляком, скарыстаўся мітуснёй перад варотамі албанцаў і з блізкай адлегласці загнаў мяч у сетку.

Хуткі поспех акрыліў беларусаў і атакі на албанскія вароты пасыпаліся адна за адной. Што праўда, амаль без вастрыні — бракавала заключнага ўдару.
Ды і албанцы, нягледзячы на памылкі на сваёй палове поля, паспявалі вярнуцца ў глухую абарону. Рэальны шанец вырашыць вынік гульні яшчэ ў першым тайме гаспадары мелі на 30 і 32 хвілінах, калі спачатку Калачоў, а потым Радыёнаў не здолелі скіраваць мяч у пустыя вароты. Пасля ўдару апошняга мяч трапіў у штангу.

А вось пад канец першага тайма шанец зраўняць лік з’явіўся ў гасцей — пасля ўдару Агалі з-за межаў штрафной мяч прасвісцеў над перакладзінай. Беларускі варатар Жаўноў толькі праводзіў яго вачыма.

Другі тайм пачаўся спакойна. Албанскія футбалісты паступова пачалі выцясняць беларусаў у цэнтральную частку поля, але не больш таго. У беларусаў атрымлівалася значна менш, чым у першай палове гульні. Гэта, відавочна, непакоіла галоўнага трэнера. Штанге амаль не сядзеў на лаўцы, а ўвесь час нешта крычаў футбалістам. Тыя стараліся, аднак марна — навесы ў штрафную станавіліся лёгкай здабычай албанскага галкіпера і абаронцаў.

Так працягвалася да 77 хвіліны, калі С.Крывец, што выйшаў на замену літаральна некалькі хвілін таму, з цэнтра штрафной прыгожа ўдарыў галавой па албанскім варотам.
Лік стаў 2:0 за 13 хвілін да канца сустрэчы. Мала ў каго заставаліся сумневы ў перамозе беларускай каманды.

Напрыканцы гульні беларусы маглі забіць яшчэ адзін гол — з блізкай адлегласці біў Радыёнаў але варатар албанцаў Бекай спыніў мяч на самай лініі варот. Дагульвалі яны ўжо ў меншасці. На 90 хвіліне за другую жоўтую картку быў выдалены Арменд Далку.

Такім чынам беларусы атрымалі другую перамогу пасля пачатку кваліфікацыйнага раўнда і ізноў здолелі не прапусціць.

Сёння таксама зборная Францыі атрымала перамогу дома над камандай Люксембурга — 2:0 і захавала за сабой першае месца ў групе.

***

Становішча каманд: Францыя — 9 балаў (4 гульні), Беларусь — 8 (4 гульні), Албанія — 5 (4 гульні), Боснія і Герцагавіна — 4 (3 гульні), Румынія — 2 (3 гульні) і Люксембург — 1 (4 гульні).

Гульні адборачнага этапу Чэмпіянату Еўропы працягнуцца ўжо ў новым сезоне.

26 сакавіка Беларусь згуляе ў гасцях з Албаніяй.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране11

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка19

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

Іран запусціў 100 дронаў па Ізраілі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране11

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць