Ежа33

Утрыманне цэзію-137 у гомельскіх грыбах перавышае норму ў 30 разоў

Ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці шматлікія пробы паказалі, што ўтрыманне радыеактыўнага элементу цэзію-137 у грыбах перавышае норму амаль у 30 разоў. Як паведамляе Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у верасні спецыялісты праверылі больш за 2,8 тыс. проб харчовых прадуктаў і пітной вады.

З дзяржаўнага сектара даследавана 590 проб. Перавышэнні рэспубліканскіх дапушчальных узроўняў утрымання радыенуклідаў цэзію-137 і стронцыю-90 (РДУ-99) у харчовых прадуктах і пітной вадзе не выяўлены.

З прыватнага сектара даследавана больш за 2,2 тыс. проб харчовых прадуктаў. Перавышэнні выяўлены ў 374 пробах (16,3%). Перавышэнні РДУ-99 па ўтрыманні цэзію-137 зарэгістраваны ў пробах мяса дзікіх жывёл у Калінкавіцкім, Петрыкаўскім, Чачэрскім раёнах. Удзельная актыўнасць утрымання цэзію-137 склала ад 730 да 2.183 Бк/кг пры нарматыве 500 Бк/кг.

У пробах грыбоў свежых і кансерваваных з 21 раёна Гомельскай вобласці ўдзельная актыўнасць утрымання цэзію-137 склала ад 381 да 10.890 Бк/кг пры нарматыве 370 Бк/кг, гэта значыць утрыманне радыенуклідаў перавышана ў 29 разоў.

У пробах грыбоў сушаных з 17 раёнаў вобласці ўдзельная актыўнасць утрымання цэзію-137 склала ад 2.508 да 61.000 Бк/кг (нарматыў — 2.500 Бк/кг) — норма перавышана ў 24 разы.

Праведзены таксама даследаванні 78 проб вады, перавышэння РДУ-99 не зарэгістравана.

На ўтрыманне стронцыю-90 даследаваны 104 пробы харчовых прадуктаў і вады, перавышэнні РДУ-99 не выяўлены.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м14

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

«Кожны раз даказваю, што я чалавек». Сям'я беларусаў з польскімі каранямі чатыры гады спрабуе атрымаць ДНЖ у Польшчы13

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком6

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё22

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м14

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць