Грамадства

Адвакат Міхаіла Башуры настойвае на поўным апраўданні падабароннага

Адвакат Тамара Сідарэнка настойвае на поўным апраўданні свайго падабароннага — актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Міхаіла Башуры. Аб гэтым яна заявіла 18 кастрычніка падчас судовых спрэчак у судзе Савецкага раёна Мінска.

Актывіст абвінавачваецца па дзвюх частках артыкула 380 Крымінальнага кодэкса (падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў). Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Раніцай дзяржабвінаваўца перапрад’явіў Башуру абвінавачанне. Цяпер ён абвінавачваецца ў тым, што падрабіў даведкі для перадачы іх іншай асобе з мэтай атрымання льготнага крэдыту для будаўніцтва жылля. Раней абвінавачанне сцвярджала, што Башура сам падаваў гэтыя даведкі ў адпаведныя органы.

Башура сваёй віны не прызнае. Ён сцвярджае, што даведку аб даходах складаў у адсутнасць на працы бухгалтара і дырэктара кампаніі, дзе ён працуе, і не меў ніякага намеру ў падробцы дакументаў.

Як адзначыла Сідарэнка, «ні аб’ектыўна, ні суб’ектыўна» Башура не падпадае пад абвінавачанне, прадугледжанае артыкулам 380 КК. Паводле слоў адваката, у тлумачэннях да артыкула гаворыцца, што падробка робіцца з тым, каб асобе, якая падрабляе дакументы, даваліся якія-небудзь правы ці вызвалялі яго ад абавязкаў. Аднак, як сказала адвакат, яго жонка і без даведкі Башуры мела права пастаноўкі на льготную чаргу на будаўніцтва жылля і атрыманне льготнага крэдыту, таму свядома падрабляць даведку Башуру не было ніякай падставы.

Сідарэнка спаслалася на паказанні сведкі, спецыяліста ААТ «ААБ «Беларусбанк» Ірыны Шыцік, якая растлумачыла суду, што, нават калі б Башура паказаў нулявы даход у сваёй даведцы, крэдыт яго жонцы ўсё адно быў бы выдзелены. Акрамя таго, адзначыла адвакат, Башура завысіў свой даход у пададзенай даведцы, што было яму нявыгадна, паколькі льготны крэдыт выдаецца маламаёмным сем’ям. «Гэта значыць у выніку завышэння даходу жонка Башуры, наадварот, аказвалася пад пагрозай пазбаўлення права пастаноўкі на льготную чаргу», — заявіла адвакат.

Довад наконт памылкі Башуры ў разліку сваёй зарплаты нічым не аспрэчаны, сказала Сідарэнка. А тое, што ён указаў у даведцы недакладныя звесткі на шкоду сабе, паводле меркавання адваката, можа служыць доказам адсутнасці намеру ў падробцы дакументаў.

Акрамя таго, Сідарэнка ўказала суду на шэраг акалічнасцяў, якія пацвярджаюць, паводле яе меркавання, незаконнасць утрымання Башуры пад вартай да суда.

Суддзя Кірыл Палулех аб’явіў у пасяджэнні перапынак да 15 гадзін 19 кастрычніка. Чакаецца, што Башура выступіць з апошнім словам, пасля чаго суд вынесе прыгавор.

Пракурор папрасіў пакараць Башуру шасцю месяцамі арышту.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»24

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

«Да гэтага часу не веру, што выжыў». Расповед адзінага выжылага ў катастрофе самалёта Air India, які разбіўся ў Ахмедабадзе

Хлопца, які ў Лебедзевай бэсціў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска6

Лукашэнка запатрабаваў ад вайскоўцаў вынайсці цуд-машыну для барацьбы з дронамі9

Расіяне запусцілі ў Беларусі дзіўны месенджар — рэгістрацыя па нумары тэлефона, а вось выдаліцца можна толькі калі дазволяць34

Джон Кенэдзі і Роберт Кенэдзі згуляюць на клубным чэмпіянаце свету па футболе ў ЗША. Прычым у адной камандзе

Палавое выспяванне робіцца ўсё больш раннім, а псіхалагічная даросласць — позняй. І гэта праблема4

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране11

«Гэты фэст не толькі для кайфу». Арганізатары фестывалю Tutaka расказалі пра сёлетнія планы і перспектывы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»24

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць