Культура

Дні культуры В'етнама

У Мінску 18 кастрычніка адкрыліся Дні культуры В’етнама. Арганізавалі мерапрыемства в’етнамскае пасольства, Міністэрства культуры, спорту і турызму СРВ пры садзейнічанні Міністэрства культуры Беларусі, рэктарата Беларускага навукова-тэхнічнага ўніверсітэта і Міжнароднага студэнцкага цэнтра БНТУ.

Як зазначыў на цырымоніі адкрыцця пасол В’етнама ў Беларусі Данг Хыу Чан, правядзенне Дзён культуры прымеркавана да святкавання дзвюх важных падзей у гісторыі краіны: 65-годдзя незалежнасці Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам і 1000-годдзя Ханоя. Юбілей сталіцы В’етнама быў адзначаны 10 кастрычніка шматлікімі святочнымі мерапрыемствамі, у тым ліку адкрыццём новага музея, парадам, выставай, канцэртам і інш.

Праграма Дзён культуры ў Мінску, паведаміў дыпламат, уключае выставу прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва В’етнама і фотавыставу, прысвечаную Ханою і іншым славутым мясцінам краіны. Абедзве будуць экспанавацца ў холах і галерэі галоўнага корпуса БНТУ 18–22 кастрычніка.

Апрача таго, падрыхтавана дэманстрацыя дызайн-калекцыі в’етнамскага нацыянальнага жаночага адзення (Ao Dai).

Паводле слоў пасла СРВ, усё гэта заклікана азнаёміць беларусаў з культурай і лепшымі традыцыямі В’етнама і ўзмацніць культурныя сувязі паміж дзвюма краінамі. Дыпламат таксама выказаў упэўненасць, што Дні культуры «паслужаць эфектыўным інструментам па ўмацаванні культурнага ўзаемаразумення і стануць мостам дружбы паміж нашымі народамі, што ўмацоўваюць супрацоўніцтва паміж В’етнамам і Беларуссю».

У сваю чаргу намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш заклікаў больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял культуры для пашырэння беларуска-в’етнамскага дыялогу ва ўсіх сферах. Паводле яго слоў, «культура заўсёды будзе ствараць той спрыяльны фон, на якім будуць развівацца і палітычныя адносіны, і гаспадарчыя сувязі» паміж краінамі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення1

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення

Усе навіны →
Усе навіны

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»9

Дзяржаўныя каналы Беларусі выдаюць сутычкі ў Лос-Анджэлесе за «разгон мітынгоўцаў»5

У Гомелі мужчына дапамог данесці хворага да машыны хуткай дапамогі, а ў працэсе абакраў яго1

РПЦ асвяціла харугву ГУБАЗіКа ФОТАФАКТ4

Ізраіль афіцыйна прызнаў, што перадае Украіне сістэмы СПА

«Выйшла ў лес, крычала і плакала». Палітзняволеная расіянка з вокладкі «КП» расказала пра сваё зняволенне і дэпартацыю2

За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава2

«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна

На Зямлі ёсць нябачная мяжа, якую жывёлы не перасякаюць. Вось чаму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення1

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць