Здарэнні11

На Магілёўшчыне пачалі менш красці, рабаваць і забіваць

Па выніках дзевяці месяцаў гэтага года ў Магілёўскай вобласці адбылося скарачэнне злачыннасці на 0,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года.
Пра гэта паведаміў пракурор вобласці Эдуард Сянькевіч 19 кастрычніка ў Магілёве на абласным семінары-нарадзе па прафілактыцы правапарушэнняў.

У прыватнасці, паводле слоў Сянькевіча, за гэты перыяд учынена менш забойстваў і цяжкіх злачынстваў.

Як зазначыў намеснік пракурора вобласці Сяргей Сільвановіч, у пачатку года на Магілёўшчыне адзначаўся рост злачыннасці, «але намаганнямі ўсіх зацікаўленых органаў гэтую тэндэнцыю ўдалося пераадолець». «На 11,7% адзначаецца зніжэнне асабліва цяжкіх злачынстваў, на 9,4% — цяжкіх злачынстваў», — паведаміў Сільвановіч.

Намеснік пракурора вобласці ўдакладніў, што колькасць забойстваў знізілася на 8,8%, згвалтаванняў — на 27%, рабаванняў — на 14%, крадзяжоў — на 0,6%.
Зніжэння колькасці крадзяжоў, паводле яго слоў, удалося дабіцца «ўпершыню за працяглы час».

Аднак, як зазначыў Сільвановіч, на фоне агульнага зніжэння злачыннасці па вобласці ў 11 раёнах зарэгістраваны яе рост, у тым ліку ў Хоцімскім, Клімавіцкім, Краснапольскім, Кіраўскім, Клічаўскім, Круглянскім, Касцюковіцкім, Крычаўскім і інш.

Адначасова, як указаў работнік пракуратуры, у вобласці адзначаецца рост такіх небяспечных злачынстваў, як наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў — на 6,5%, разбояў — на 18,4%, хуліганстваў — на 10,5%.

Паводле звестак пракуратуры, у Магілёўскай вобласці ўзровень злачыннасці на 10 тысяч чалавек за дзевяць месяцаў гэтага года склаў 107,3 супраць 106,9 за дзевяць месяцаў мінулага года (сярэднерэспубліканскі паказчык — 110,6).

Паводле слоў Сільвановіча, у шэрагу раёнаў вобласці ўзровень злачыннасці перавышае сярэднеабласны паказчык. «Найбольш высокі ўзровень злачыннасці ў Бабруйскім, Асіповіцкім, Клічаўскім, Магілёўскім, Быхаўскім раёнах і горадзе Бабруйску», — сказаў намеснік пракурора Магілёўскай вобласці.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ6

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект2

Шрайбман дапускае ахалоджванне адносін паміж Лукашэнкам і Пуціным7

Выбух у доме ў Маскве — ёсць загінулыя4

Беларуска вярнулася ў вёску пасля 20 гадоў жыцця ў Аўстрыі і робіць казіны сыр9

У Мінску закрылася вядомая пельменная2

Трамп паабяцаў, што не збіраецца балатавацца на трэці тэрмін8

Пасажыры самалёта ўпалі ў балота з алігатарамі і правялі там два дні. Як яны выжылі?1

Пад Магілёвам зносяць недабудаваны храм, які абаранялі расійскія чарнасоценцы11

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе прайшлі затрыманні сярод кіраўніцтва3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ6

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць