Спорт11

Беларусь — 42-я ў рэйтынгу FIFA!

Упершыню ў гісторыі зборная трапіла ў паўсотні найлепшых зборных.

У свежым рэйтынгу FIFA зборная Беларусі ўзнялася на 42-е месца. Наша каманда скочыла адразу на 13 пазіцый наверх, з 55-ага месца. Такі пад'ём дасягнуты дзякуючы перамозе над Албаніяй (2-0) і нічыі з Люксембургам (0-0).

У выніку Беларусь апынулася на самым высокім месцы ў сваёй гісторыі.

Ранейшы рэкорд пратрымаўся месяц.
Папярэдні быў зафіксаваны ў чэрвені-верасні 2008 года. Тады каманда дабралася да 57-ага месца.

На першых пазіцыях у рэйтынгу Іспанія, Галандыя, Бразілія, Германія і Аргентына. Супернікі нашай зборнай у адборачным цыклы да чэмпіяната Еўропы на наступных пазіцыях: Францыя (18-е), Румынія (50-е), Боснія і Герцагавіна (53-е), Албанія (65-е) і Люксембург (135-е).

Цікава, што

Беларусь апынулася на другім месцы ў адборачнай групе і па рэйтынгу, і па выніках гульняў.

Сярод суседзяў вышэй за нас Расія і Украіна. Яны знаходзяцца на 10-м і 35-м месцах адпаведна. Літва на 48-м, Польшча і Латвія на 69-м і 72-м месцах адпаведна.

Наступны рэйтынг будзе апублікаваны 17 лістапада.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння4

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 50 еўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі з Менску ў Вільню11

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал7

Нахабныя збіральнікі грошай на праезд у Мінску ўжо просяць перавод на картку2

У Магілёве ідзе спектакль 18+, які карыстаецца шалёнай папулярнасцю — гледачы прыязджаюць з іншых гарадоў10

Грузія пастрожыць правілы знаходжання замежнікаў, ажно да выдварэння1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння4

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць