Улада11

Лукашэнка прапанаваў Грыбаўскайце будаваць АЭС супольна

Беларусь прапаноўвае Літве цеснае супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 кастрычніка ў Мінску паводле вынікаў перамоў з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце.

Паводле яго слоў, энергабяспека з’яўляецца агульнай праблемай дзвюх краін, якую неабходна вырашаць разам. «І вы, і мы вельмі залежым у плане энергарэсурсаў ад адной краіны», — заявіў Лукашэнка.

Ён зазначыў, што ў Беларусі ёсць патрэба транспартаваць да 10 млн тон нафты ў год, і калі Літва зацікаўлена, то краіны будуць супрацоўнічаць у рэалізацыі гэтага праекта.

Паводле слоў Лукашэнкі, падчас перамоў абмяркоўвалася магчымасць удзелу Літвы ў будаўніцтве беларускай АЭС. «Давайце вызначым кошт і будзем будаваць разам», — сказаў Лукашэнка. Ён таксама паведаміў, што абмяркоўваў з Грыбаўскайце пытанні транзіту ў Літву цераз тэрыторыю Беларусі ўкраінскай электраэнергіі. Пры гэтым Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што цяжкасці «ляжаць не ў плоскасці Беларусі і Літвы, а ў тым, хто прадае тавар».

Беларускі прэзідэнт выказаў упэўненасць, што сённяшнія перамовы нададуць новы імпульс і дынаміку беларуска-літоўскім адносінам.

У сваю чаргу Грыбаўскайце падкрэсліла, што Літва і Еўрасаюз у цэлым зацікаўлены ў тым, каб Беларусь выкарыстоўвала балтыйскія порты для перавалкі сваіх грузаў.

«Мы разумеем вашу пазіцыю, яна часта супадае з нашай, у прыватнасці, у тым, што тычыцца забеспячэння незалежнасці і дыверсіфікацыі паставак энерганосьбітаў», — сказала Грыбаўскайце.

Яна таксама зазначыла, што падчас перамоў абмяркоўвалася супрацоўніцтва дзвюх краін у інвестыцыйнай сферы. «Прыемна, што літоўскі бізнес чакаюць у Беларусі, а літоўскія інвестыцыі будуць абаронены», — сказала Грыбаўскайце.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі10

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі

Усе навіны →
Усе навіны

Жэрара Дэпард'ё асудзілі за сэксуальны гвалт2

Махляры пачалі рассылаць лісты са штрафамі за парушэнне ПДР

Літоўскі прарасійскі палітык наведаў Мінск і заявіў, што ў Літве «няма легітымнага прэзідэнта»7

21-гадовы хлопец падпальваў у Лондане дамы прэм'ера Брытаніі

У Расіі маладая мама падпаліла пяць машын Расгвардыі

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка13

«4:30, я сёмая ў чарзе». У Мазыры людзі прыходзяць за некалькі гадзін да адкрыцця паліклінікі, каб трапіць да траўматолага4

Ілан Маск апублікаваў відэа з робатам-гуманоідам, які весела танчыць1

«Алё, ідэолагі, вы там зусім ку-ку?»: беларус абурыўся шалёным коштам папяровага чырвона-зялёнага сцяжка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі10

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць