Кіно1717

«Масакра» апраўдала чаканні

Журналіст «Нашай Нівы» атрымаў магчымасць пабачыць стужку Кудзіненкі на прэс-паказе.

Журналіст «Нашай Нівы» атрымаў магчымасць пабачыць стужку Кудзіненкі на прэс-паказе.

Гэта стужка «Беларусьфільма», але гэта не «Беларусьфільм». Гэта нешта кардынальна новае па стылістыцы і задачах.

Містыка, лёгкая эротыка, беларускія легенды. Хтосьці назваў гэта «бульба-хорар». Няўдала. Проста «новае беларускае кіно».

Хаця ў фільме героі размаўляюць на беларускай, польскай, але больш расейскай мовах, гэта чыста беларуская стужка, з’ява беларускай культуры, як фільмы Кустурыцы — з’явы культуры сербскай.

У савецкія часы экранізавалі творы Караткевіча, Мележа, Адамчыка, але большасць тых стужак беларускімі былі толькі па прыналежнасці аўтараў. «Масакра» адкрывае ў гэтым сэнсе новы аспект.

Падзеі «Масакры» адбываюцца ў Беларусі ў 1860-х гадах, пасля паўстання Каліноўскага. Край здранцвеў пасля тэрору. Забаронена трымаць нават стрэльбы. А госці графа Пазуркевіча, генерал і яго сын-вайсковец, усяляк прыніжаюць тутэйшых. Малады афіцэр называе «польскія» шаблі нікчэмнымі ў параўнанні з расейскімі. І атрымлівае ад гаспадара па азадку гэтай шабляй, што прыводзіць афіцэра ў шаленства.

Сюжэт фільма выбудоўваецца вакол любоўнага трохкутніка — граф Пазуркевіч — Ганна — Мікалай Казанцаў.

У палац да графа Пазуркевіча прыязджае малады мастак Мікалай Казанцаў, які выдае сябе за прафесара з Пецярбурга. Авантурыст збіраецца каталагізаваць рэдкую бібліятэку, за што разлічвае зарабіць грошай на вучобу ў Венецыі. А ў палацы рыхтуюцца да вяселля Уладзіміра Пазуркевіча з маладой Ганнай. Але аказваецца, што жанчына стала каханкай Казанцава. Яна просіць нерашучага маладога чалавека звезці яе ад графа, якога ўжо зусім і не кахае.

Пазуркевіч, прадчуваючы здраду, забівае ўсіх гасцей.
Але сам гіне ад рукі мастака-авантурыста. Ганна ў выніку не становіцца нічыёй жонкай, а вар’яцее.

Сюжэт просты. Калі не лічыць, што Уладзімір Пазуркевіч ператвараецца ў мядзведзя. Гэтую ролю, дарэчы, іграў сапраўдны мядзведзь па мянушцы Сцёпа.

Акрамя мядзведзя, у фільме зняліся расейскія акцёры Дзмітрый Мілер (Пазуркевіч), Андрэй Назімаў (Казанцаў), Марыя Кудраневіч (Ганна), беларусы Настасся Зелянкоўская, Алег Гарбуз, Сяргей Журавель, Аляксандр Колбышаў… Рэжысёр — Андрэй Кудзіненка, сцэнарыст — Аляксандр Качан.

Бюджэт жа фільма склаў пяць мільярдаў беларускіх рублёў.

Гэта робіць карціну адной з найдаражэйшых у гісторыі беларускага кінематографа. Усё добра, калі б не дэвальвацыя. Як кажуць асобы, блізкія да Кудзіненкі, грошай усё ж не хапіла на належныя кампутарныя эфекты. Зрэшты, стужка ўсё адно глядзіцца відовішчна.

27 кастрычніка ў кінатэатры «Кастрычнік» адбудзецца закрыты паказ фільма.

7 лістапада пройдзе глядацкі прагляд у межах кінафестывалю «Лістапад», а 11-га першы фільм новай эры беларускага кіно чакае нацыянальная прэм’ера.

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком1

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы нанеслі ўдар высокадакладнымі снарадамі па базе расійскіх войскаў у Курскай вобласці ВІДЭА1

Спецслужбы выходзяць на кантакт з актывістамі праз фэйсбук: што вядома і як сябе абараніць1

Мінздароўя баіцца, што пакістанцы прывязуць у Беларусь ліхаманкі Крым-Конга і Чыкунгунья8

Відэа, у якім кіраўнік Крычава прасіў жыхароў ахвяраваць на прыпынкі, выдалілі пасля рэзанансу1

Ад 5 рублёў за штуку і букеты да 45 рублёў. На Камароўцы зацвілі півоні

На тэрыторыі Беларусі заблакавалі тыкток-каналы Ціханоўскай і Латушкі15

Латвія разварочвае пасажырскія аўтобусы і вяртае іх у Беларусь. Вось у чым прычына16

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?9

Сусветны банк прагназуе найгоршае дзесяцігоддзе для глабальнага росту з 1960-х гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком1

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць