Міжнародныя сустрэчы на найвышэйшым узроўні даюць рэдкую магчымасць пабачыць Аляксандра Лукашэнку без рэтушы.
Міжнародныя сустрэчы на найвышэйшым узроўні даюць рэдкую магчымасць пабачыць Аляксандра Лукашэнку без рэтушы.Бо на такія сустрэчы вымушана дапускаюць фатографаў не толькі з лукашэнкаўскіх СМІ. Свет бачыць не толькі самога Лукашэнку, але і інтэр’еры. Ці экстэр’еры. Па сітуацыі. Гэтым разам кіраўнік Беларусі сустракаў літоўскую госцю каля сваёй рэзідэнцыі пад дажджом, сам трымаў над ёй парасон. Але ў кадр трапіў і належны для рангу чырвоны дыван. А на ім — нейкія вялізныя плямы. Непарадак.
Ці справа можа быць у дажджы? У салярцы, што накапала з «Мерседэса» Чавеса на тратуарную плітку і цяпер праступіла праз кілім?
Высокія госці рэдка наведваюць Беларусь. У прынцыпе, ёсць час, каб здаць чырвоны дыван у хімчыстку.
Каментары