Беларускія ўлады пачалі падрыхтоўку да другога выпуску уўрааблігацый, размяшчэнне якога можа адбыцца ў канцы гэтага году ці пачатку 2011 году.
Паводле пастановы Саўміна №1542 ад 22 кастрычніка 2010 гады сума выпуску еўрааблігацый з тэрмінам звароту не менш за 5 гадоў складзе $1 мільярд.
Дакументам ухвалены праекты дакументаў па размяшчэнні выпуску. У прыватнасці, кампанія White And Case LLP (ЗША) выступіць юрыдычным кансультантам па англійскаму праву; Лонданскі філіял Deutsche Bank AG - плацёжным агентам і агентам па лістынгу; Sterling Financial Print Ltd. – друкаваным агенцтвам.
Арганізатарамі другога выпуску еўрааблігацый выступяць тыя ж банкі, якія бралі ўдзел у размяшчэнні дэбютнага выпуску еўрабондаў: лонданскія філіялы BNP Paribas і Deutsche Bank AG, Royal Bank of Scotland PLC, ААТ «Ашчадбанк Расіі».
Дэбютны выпуск беларускіх еўрааблігацый быў праведзены двума траншамі ў жніўні гэтага года, у выніку чаго Беларусь прыцягнула $1 мільярд.
Варта адзначыць, што
першапачаткова беларускія ўлады планавалі выйсці на міжнародны рынак з другім выпускам еўрабондаў не раней за сярэдзіну 2011 году.Аднак праблемы з паступленнем у краіну валютнай выручкі прымусілі ўлады значна паскорыць свае планы.
Каментары