Грамадства1212

Польска-нямецкая місія ў Беларусі

У аўторак у Мінск разам прылятуць міністры замежных справаў Польшчы й Нямеччыны Радаслаў Сікорскі і Гіда Вэстэрвэле.

У аўторак у Мінск разам прылятуць міністры замежных справаў Польшчы й Нямеччыны Радаслаў Сікорскі і Гіда Вэстэрвэле. Яны хочуць пераканаць Аляксандра Лукашэнку забяспечыць сумленны падлік галасоў на прэзідэнцкіх выбараў.

Раней паведамлялася пар візіт Сікорскага. Інфармацыя пра супольны прыезд з’явілася ў польскай прэсе ў пятніцу. Яе пацвердзіла Міністэрства замежных справаў краіны. Мяркуецца, што міністраў прыме кіраўнік Беларусі.

Гэта другі выпадак, калі кіраўнікі польскай і нямецкай дыпламатыі выпраўляюцца ў супольны візіт. У чэрвені 2009 года Радаслаў Сікорскі і тагачасны кіраўнік нямецкага МЗС Франк-Вальтэр Штайнмаер пабывалі ў Кіеве,
пераконваючы Украіну паскорыць рэформы. Тая місія скончылася правалам.

Зараз партнёрам Сікорскага будзе ліберал Вэстэрвеле, а не сацыял-дэмакрат Штайнмаер. Але і задача яшчэ цяжэйшая, чым у Кіеве.

Яны будуць пераконваць Аляксандра Лукашэнку правесці выбары 19 снежня ў адпаведнасці з еўрапейскімі дэмакратычнымі стандартамі, піша інфармаваная «Газета выборча».

У валізцы еўрапейскія дыпламаты прывязуць з сабой пернік: у адказ на празрысты падлік галасоў на выбарах і адсутнасць рэпрэсій супраць апазіцыі яны прапаноўваюць Беларусі татальнае паляпшэнне адносінаў з ЕС.

Незалежныя апытанні даюць высокую папулярнасць Аляксандра Лукашэнкі. На сёння ён карыстаецца падтрымкай прыкладна 60% выбарцаў. Апазіцыя ідзе на выбары раз’яднанаю, таму рэшта галасоў можа расцярушацца між апазіцыйнымі кандыдатамі. Некаторыя з іх, у выпадку ўдалай кампаніі і справядлівага падліку галасоў, разлічваюць на выхад у другі тур.

Іншыя кандыдаты гатовыя арганізаваць незадаволеных на масавыя маніфестацыі ў выпадку фальсіфікацый. Мяркуецца, што расійскія СМІ аказалі б такім пратэстам інфармацыйную падтрымку. Празрысты падлік галасоў выбіў бы іх у іх з рук аргументы.

«Мы заклікаем улады Беларусі, каб гэтыя выбары прайшлі лепш, чым папярэднія», — заявіў польскі міністр Радаслаў Сікорскі ў чацвер пасля перамоваў са сваім расійскім калегам.

У сваю чаргу Сяргей Лаўроў шматзначна заявіў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве: «Мы вельмі не хацелі б паўтору сітуацыі шасцігадовай даўніны, калі перад (прэзідэнцкімі) выбарамі ва Украіне гучалі галасы, што ўкраінцы павінны вызначыцца, з кім яны: з Еўропай ці з Расіяй».

Паводле яго слоў, ёсць усе падставы меркаваць, што падобнага прызыву на гэты раз не прагучыць.

«Перш за ўсё гэта тлумачыцца тым, што ў Еўропе і ў Расіі няма разыходжанняў ў тым, што тычыцца задач развіцця і росквіту ўсёй нашай агульнага прасторы», — сказаў расійскі міністр.
Лаўроў таксама выказаў надзею на тое, што выбары ў Беларусі пройдуць сумленна і свабодна, нагадаўшы, што Менск запрасіў замежных назіральнікаў.

Гэта можа азначаць дасягненне еўрапейцамі і Расіяй згоды ў беларускім пытанні.

Беларуская пазіцыя ставіцца да місіі Сікорскага-Вэстэрвэле стрымана. Грамадзянская супольнасць Беларусі баіцца здрады і не верыць у добрую волю Лукашэнкі.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй17

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй17

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць