Грамадства33

Пад Вілейкай ушанавалі памяць Расціслава Лапіцкага

28 кастрычніка ва ўрочышчы Чырвоны Беражок ў наваколлі Вілейкі прадстаўнікі грамадскасці ўшанавалі памяць стваральніка і кіраўніка Мядзельска-Смаргорскай нелегальнай маладзёжнай антысавецкай арганізацыі Расціслава Лапіцкага, расстралянага 28 кастрычніка 1950 года.

Як паведаміў мясцовы дэмакратычны актывіст Аляксей Сюдак, прадстаўнікі грамадскасці запалілі свечкі і ўсклалі кветкі каля крыжоў, якія стаяць на месцы забойства Лапіцкага. Гэтае ўшанаванне — адно з мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Беларусі (29 кастрычніка), які адзначаецца беларускай грамадскасцю на працягу апошніх трох гадоў.

27 кастрычніка ў Вілейцы дэмакратычныя актывісты разам з прэтэндэнтам у прэзідэнты Рыгорам Кастусёвым і кіраўніком руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам усклалі кветкі на магілы ахвяраў сталінізму, якія ў 1939–1941 гадах былі расстраляныя ў двары Вілейскай турмы.

31 кастрычніка каля мемарыяльных крыжоў у вёсцы Касута Вілейскага раёна, дзе 1 верасня 1928 года ў сям`і праваслаўнага святара нарадзіўся Расціслаў Лапіцкі, таксама адбудзецца ўшанаванне памяці ахвяраў сталінізму. Касута знаходзіцца на так званай Дарозе смерці ад Вілейкі да Барысава, дзе на пачатку вайны былі расстраляныя вязні Вілейскай турмы, якіх пад канвоем энкавэдыстаў вялі на Барысаў.

31 кастрычніка ў вёсках Куранец і Уладыкі прадстаўнікі грамадскасці наведаюць магілы ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863–1864 гадоў супраць расійскага царызму пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага і ўшануюць памяць змагароў за волю і незалежнасць Беларусі.

У 1948–1949 гадах у Смаргонскім і Мядзельскім раёнах з навучэнскай моладзі Лапіцкі стварыў антыкамуністычную падпольную арганізацыю, якая выдавала антысталінскія лістоўкі. Пасля раскрыцця арганізацыі яе актывісты, у тым ліку і непаўналетнія, сталі вязнямі ГУЛАГу, а Расціслаў Лапіцкі расстраляны.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі62

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць