Грамадства

У Беларусі пачынаюць масава піць з 13 гадоў

У Беларусі пачынаюць ужываць алкаголь усё ў больш маладым узросце,

паведаміў загадчык аддзела наркалогіі РНПЦ псіхічнага здароўя Андрэй Капытоў 29 кастрычніка ў Мінску на рэспубліканскім семінары «Актуальныя праблемы залежных паводзін».

Паводле яго слоў, калі яшчэ некалькі гадоў таму ўжываць спіртное пачыналі пасля 15 гадоў,

зараз жа ў клініках усё часцей сустракаюцца трынаццацігадовыя падлеткі, у якіх алкагольныя псіхозы і алкагольныя эпілептычныя прыступы.

«Гэта не ўкладваецца ў галаве ў спецыялістаў, якія доўга працуюць у псіхіятрыі. Аб такіх выпадках не гаворыцца ні ў адным класічным падручніку», — адзначыў лекар. У 50% выпадкаў маладыя людзі, якія ўжываюць алкаголь, упершыню паспыталі яго ў сваёй сям’і, сказаў Капытоў. Разам з тым аналіз наркалагічнай службы сведчыць, што калі падлетак пачынае выпіваць у кампаніі малазнаёмых людзей, працэс алкагалізацыі ідзе хутчэй, і «маладыя людзі хутчэй співаюцца».

Паводле звестак наркалагічнай службы, больш высокая рызыка трапіць у алкагольную залежнасць у моладзі з нізкім узроўнем адукацыі, а таксама ў тых, хто выхоўваецца ў сем’ях, дзе або абыякава ставяцца да дзяцей, або, наадварот, занадта іх апякуюць.

Капытоў таксама адзначыў, што на першым месцы сярод матываў ужывання алкаголю ў маладых людзей знаходзіцца асобасная матывацыя. Падштурхнуць да ўжывання алкаголю можа трывога, дэпрэсія.

«Чалавеку дрэнна, вось ён і вымушаны ўжываць»,
 — сказаў лекар.

Як правіла, той, хто сістэматычна ўжывае алкагольныя напоі да 18 гадоў, становіцца ў будучыні алкаголікам. Існуе прамая сувязь, адзначыў Капытоў, паміж раннім ужываннем алкаголю і хуткасцю фарміравання залежнасці ад яго.

Падлеткі, якія ўжываюць алкаголь, набываюць розныя саматычныя захворванні. Акрамя таго, адзначыў Капытоў, у 67% такіх падлеткаў — слабая палавая канстытуцыя. Падлеткі, якія п’юць, выказваюць невялікі ў параўнанні са сваімі аднагодкамі інтарэс да процілеглага полу, маюць сексуальныя расстройствы. Пры гэтым названыя праблемы карэлююць з актыўнасцю ўжывання алкаголю, заявіў спецыяліст.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ8

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача10

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

Мужчына, што з нажом і ў трусах уварваўся ў мінскую краму, казаў нешта пра зрыў спецаперацыі. ВІДЭА знутры7

У Палтаве нанесены ўдар па ваенкамаце: ёсць загінулыя і параненыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ8

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць