Спорт22

Гладыятар

Дыега Марадону 30 кастрычніка споўнілася 50 гадоў.

Сёння 50-гадовы юбілей адзначае Дыега Марадона.

Я

го сябры — Фідэль Кастра і Уга Чавес, Эмір Кустурыца і Жазэ Маўрынью, Майк Тайсан і неапалітанскія мафіёзі. Яго ворагі — Джордж Буш і Маргарэт Тэтчэр, прынц Чарльз і Пеле, большасць журналістаў і маралістаў — усе тыя, хто жыве па правілах.

Скажы мне, хто твой сябра, і я скажу, хто ты. Ён на сто адсоткаў дрэнны хлопец, што не церпіць кампрамісаў. Ім захапляюцца, яго ненавідзяць, ад яго вар’яцеюць, з яго смяюцца — але нікога ён не можа пакінуць абыякавым. Сёння аднаму з найвялікшых у гісторыі футбалістаў, д’ябальскі геніяльнаму Дыега Марадону спаўняецца 50 гадоў.

Сёння будуць згадваць Руку Боскую, праблемы з наркотыкамі, «Гол стагоддзя», цярністы трэнерскі шлях,

выдатны ўзлёт, імклівае падзенне і, вядома ж, ўваскрашэнне.

Учора, напярэдадні юбілею, Марадона разам з дзясяткамі тысяч аргенцінцаў развітаўся з былым прэзідэнтам краіны Нестарам Кіршнерам. На пахаванні быў увесь цвет Лацінскай Амерыкі — лідэры краін, грамадскія дзеячы, спартсмены. І сімвалічна, што менавіта словы Марадоны, а не балівійскага прэзідэнта Эва Маралеса ці, скажам, чылійскага, Себасцьяна Піньеры, абляцелі ўсе сусветныя інфармагенцтвы:

— Аргенціна страціла гэтага байца, гладыятара, які не баяўся адказваць за ўсю краіну. Ён быў чымсьці падобны да Чэ Гевары, якім я захапляюся.

А ўсё таму, што казаў ён быццам і не пра Кіршнера зусім, а пра сябе самога. Баец і гладыятар, гатовы ўзяць адказнасць за ўсіх, — гэта і ёсць Марадона! Мінулы чэмпіянат свету — таму пацверджанне.

Не выпадкова Дыега так любіць свайго суайчынніка Чэ Гевару — чалавека, які стаў для ўсяго свету сімвалам нязломнага духу і барацьбы за свабоду.

Яркі і імклівы шлях камандантэ Марадона паўтарыў на футбольным полі, яшчэ пры жыцці стаўшы іконай для мільёнаў.
Скончыцца гісторыя Дыега магла гэтак жа рана, як і гісторыя Чэ, але лёсу было заўгодна распарадзіцца інакш. Падняўшыся да нябачаных вышыняў і зваліўшыся затым на самае дно, Марадона здолеў зрабіць немагчымае — выкараскацца і атрымаць другое жыццё.

Як усё ж такі добра, што сёння мы можам казаць пра Марадону не ў мінулым, а ў цяперашнім часе.

З днём нараджэння, дон Дыега! Упэўнены, свайго апошняга слова вы яшчэ не сказалі.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Усе навіны →
Усе навіны

За месяц попыт на лялек Лабубу вырас на «Куфры» ў 6,5 раза7

Пад Салядарам адзін расійскі самалёт збіў іншы?4

Ізраільская ракета ўдарыла па рэзідэнцыі Вярхоўнага лідара Ірана Алі Сееда Хаменеі3

Падчас ізраільскай атакі на Іран забілі камандзіра спецпадраздзялення «Кудс»1

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі8

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране12

Трамп: Незразумела, ці засталася ў Ірана ядзерная праграма3

«Раней быў смачнейшы». У тыктоку абмеркавалі мінулае і сучаснасць квасу з жоўтай бочкі6

У Мінску з'явіліся «чыстаматы». Што гэта такое і як яны працуюць?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць