Грамадства

З 1 лістапада павышаны тарыфная стаўка, мінімальны заробак і БМП

З 1 лістапада ў Беларусі павышаны тарыфная стаўка першага разраду, мінімальная зарплата, працоўныя і сацыяльныя пенсіі, а таксама памер бюджэту пражытачнага мінімуму і дзяржаўных дапамог.

Тарыфная стаўка першага разраду, на падставе якой разлічваецца аплата працы работнікаў бюджэтных арганізацый, павялічана на 31% і

складае 118 тыс. рублёў.

Мінімальная зарплата на лістапад-снежань устаноўлена на ўзроўні 400 тыс. рублёў, гадзінная мінімальная — 2.360 рублёў. Такім чынам, мінімальная заработная плата павялічана на 54,7%, а гадзінная мінімальная заработная плата на 54,2%. Памер МЗП з’яўляецца абавязковым для наймальнікаў у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.

Працоўныя пенсіі, згодна з указам прэзідэнта, узрастуць у сярэднім на 10%.

Устаноўлена таксама штомесячная даплата да сацыяльных пенсій у памеры 40 тыс. рублёў дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідам I, II і III груп (у тым ліку інвалідам з дзяцінства), а таксама дзецям, якія страцілі кармільца.

Новы бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) павысіўся на 3,1%

а паказчыка, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка. З 1 лістапада БПМ у сярэднім на душу насельніцтва складае 283.050 рублёў. Для працаздольнага насельніцтва ён устаноўлены ў памеры 302.490 рублёў, для пенсіянераў — 252.230, для дзяцей-студэнтаў — 302.950, для дзяцей ва ўзросце ад трох да 16 гадоў — 345.380, для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 251.830 рублёў. Новы БПМ будзе дзейнічаць па 31 студзеня 2011 года.

На 3,1% таксама ўзраслі з сённяшняга дня памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Адпаведна павялічаны памеры сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава10

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Шаметавец: Пасля знікнення ні Мельнікава, ні ад яе імя на «Кіберпартызанаў» не выходзілі. Яна не мае чым нас шантажаваць4

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі64

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава10

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць