На прадпрыемствах абапіраюцца на папярэднія высновы пра прычыны выбуху на «Пінскдрэве».
На прадпрыемствах абапіраюцца на папярэднія высновы пра прычыны выбуху на «Пінскдрэве».
«Мы пакуль не маем вынікаў афіцыйнага расследавання, таму кіруемся папярэднімі высновамі пра прычыны выбуху. А менавіта — праблемы з вентыляцыяй і ўтварэннем у выніку гэтага пажара- і выбуханебяспечнай канцэнтрацыі пылу», — паведаміў інжынер па тэхніцы бяспекі Лідскай мэблевай фабрыкі Сяргей Аўраменка. Ён кажа, што на ягоным прадпрыемстве аператыўна адрэагавалі на надзвычайную сітуацыю ў Пінску. «На наступны ж дзень я выдаў загад пра пазапланавую праверку сістэмы вентыляцыі і інструктажы персаналу. Рэакцыя на пінскі выбух была магутная, мы ж роднаснае прадпрыемства», — патлумачыў інжынер па ТБ. На лідскай фабрыцы праверылі як агульную сістэму вентыляцыю, так і лакальныя сістэмы аспірацыі каля кожнага станка. Прадпрыемства ўкамплектаванае ў асноўным новым абсталяваннем, таму праблем з накапленнем пылу амаль няма. Але ёсць яшчэ такія ўчасткі, дзе патрэбная асаблівая пільнасць. Сяргей Міхайлавіч расказаў, як асабіста кантралюе працу прыбіральшчыц у такіх месцах.
«Заробкі ў іх невысокія, таму многія лянуюцца. То я не даю ім падмятаць падлогу, пакуль вадой не папырскаюць, каб пыл не ўздымалі. Сам бяру пластыкавую пляшку, прабіваю цвіком дзіркі ў корку і аддаю прыбіральшчыцам. Ды яшчэ прасачу, каб выкарыстоўвалі».
Пазапланавую праверку працоўных месцаў і генеральную прыборку вентыляцыйнай сістэмы зладзіў «Гомельдрэў». На гомельскай фабрыцы таксама кіраваліся папярэдняй версіяй здарэння ў Пінску. Інструктажы і агляд працоўных месцаў правялі і на «Магілёўдрэве», паведамілі ў ідэалагічным аддзеле прадпрыемства.
Нагадаем, што 25 кастрычніка на прадпрыемстве «Пінскдрэў-ДСП» прагучалі два выбухі. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у выніку здарэння 2 чалавекі загінулі на месцы, 12 чалавек памерлі пазней у шпіталях. Яшчэ 6 чалавек у цяжкім стане знаходзяцца ў бальніцах Брэста і Мінска. Па факце здарэння распачатая крымінальная справа.
***
Сем’ям ахвяраў на «Пінскдрэве» можна дапамагчы грашыма
У Пінску адкрылі дабрачынны рахунак, на які можна пералічваць сродкі для сем’яў загінуўшых і пацярпелым ад выбуху на «Пінскдрэве» 25 кастрычніка 2010 г. Гэта стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням царквы святой велікамучаніцы Варвары і Пінскага гарадскога савета дэпутатаўСродкі, якія паступяць на рахунак, будуць размяркоўвацца гарсаветам сумесна з Пінскай епархіяй паміж сем’ямі загінуўшых і пацярпелых.
«Прыёрбанк», ЦБУ 506, г.ПінскКод 153001749
УНН 200320085
р/р 3015520162218
Каментары