Грамадства77

Макей: Беларусь прадоўжыць шлях дэмакратызацыі

«Любы націск на Беларусь, як з Усходу, так і з Захаду, будзе абсалютна контрпрадуктыўным», — кажа кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Любы націск на Беларусь, як з Усходу, так і з Захаду, будзе абсалютна контрпрадуктыўным. Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, выступаючы 3 лістапада на адкрыцці XIII Мінскага форуму.

Макей падкрэсліў, што Беларусь прадоўжыць шлях па дэмакратызацыі і правядзенні рэформаў.

«Але прыярытэтнасць задач беларускі народ будзе вызначаць самастойна. Выклікае шкадаванне, што ў адносінах з Беларуссю ў Еўрасаюзе яшчэ не да канца пазбавіліся ад закарузлых элементаў мыслення, заснаваных на ізаляцыі, санкцыях і нават рэвалюцыях», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Беларусь, працягнуў Макей,

часта папракаюць у тым, што яна «недастаткова дэмакратычная і намеціўся рэгрэс у адносінах з Еўрасаюзам».

«Гэта не мае пад сабой ніякіх падстаў. Калі глядзець на дынаміку адносінаў, то бачна, што за апошнія два гады адбылося шмат змен у параўнанні з папярэднімі 12 гадамі санкцый і ізаляцыі», — заявіў ён.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта падкрэсліў, што курс беларускага кіраўніцтва на рэформы і паляпшэнне адносінаў з ЕС нязменны. У той жа час, працягнуў ён, Беларусь мае права чакаць ад Еўрасаюза больш канкрэтных крокаў, у прыватнасці адмены санкцый, лібералізацыі эканамічных адносінаў і спрашчэння візавых працэдур.

У сваю чаргу кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Германіі федэральны міністр па асаблівых даручэннях Рональд Пофала заявіў, што Еўрасаюз гатовы да шырокамаштабных адносінаў з Беларуссю. «Мы зацікаўлены ў пазітыўным развіцці суверэннай Беларусі, і паглыбленае супрацоўніцтва з ЕС пайшло б гэтаму на карысць, — сказаў Пофала. — Мы пачалі супрацоўніцтва з Беларуссю на высокім палітычным узроўні і хочам яго працягнуць».

У той жа час, адзначыў федэральны міністр па асаблівых даручэннях,

прыпыненне санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў з’яўляецца «вэксалем на будучыню, які яшчэ не быў аплачаны».

Ён звярнуў увагу на нявырашанае пытанне з адменай смяротнай кары ў Беларусі, што трывожыць Еўрасаюз.

Гаворачы аб выбарах, якія маюць адбыцца ў Беларусі, Пофала падкрэсліў, што яны «стануць пробным каменем, па якім будзе вымярацца выкананне Беларуссю чаканняў ЕС».

Ён таксама згадаў аб гібелі журналіста Алега Бябеніна і выказаў надзею, што запрашэнне беларускімі ўладамі экспертаў АБСЕ пасадзейнічае раскрыццю справы.

***

XIII Мінскі форум «Беларусь і ЕС пасля крызісу: выклікі і шансы ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства» праходзіць 3–4 лістапада. Гэтае мерапрыемства штогод арганізуецца Нямецка-беларускім таварыствам і дае магчымасць для сустрэч прадстаўнікоў сферы палітыкі, эканомікі і грамадства з Беларусі, Германіі і суседніх еўрапейскіх дзяржаў.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць22

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу археолагі адкрылі новы старажытны горад3

Ціханоўская павіншавала літоўцаў з Днём каранацыі Міндоўга6

У Гродне — канфлікт чаек і людзей: адныя крычаць, другія разбураюць гнёзды4

Пад Мінскам некіраваны карт пратараніў гоншчыка на хуткасці 90 км/г

Таксіст здаў паліцыі трох расійскіх дэзерціраў, не абышлося без страляніны2

Рутэ: Кітай можа справакаваць Расію да нападу на НАТА1

«Злавіла паніку проста ад відэа». У тыктоку завірусіўся ролік пра «бяздоннае» крэйдавае возера3

Ціханоўскі расказаў, як агідна, калі людзі ў камеры вымушаныя самазадавольвацца на вачах у іншых людзей20

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць22

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць