Грамадства22

Абвяшчаецца кастынг на  топ-менеджараў ААТ «Крыніца»

Канцэрн «Белдзяржхарчпрам» сёлета правядзе конкурс па прыцягненні топ-менеджараў на ААТ «Крыніца»,

паведаміў на прэс-канферэнцыі 3 лістапада старшыня канцэрна Іван Данчанка.

«Мы выходзім з такой прапановай ва ўрад. Мы хочам прыцягнуць да кіраўніцтва піваварнага прадпрыемства менеджараў, якія, напрыклад, прайшлі школу ў такіх сусветных кампаніях, як Heineken ці Karlsberg», — сказаў Данчанка.

«Мы ім [менеджарам] паставім амбіцыйныя задачы, якія яны павінны вырашыць. Гэта павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці, продажу, экспарту. Мы цяпер выпрацуем гэтыя мэты, сярод якіх асваенне магутнасцяў прадпрыемства на не менш чым 80%, павелічэнне долі рынку, прыбытковасць, а потым вызначымся з аплатай працы і бонусамі», — расказаў кіраўнік канцэрна.

Пры гэтым Данчанка падкрэсліў, што ў канцэрна няма планаў па продажы акцый ААТ «Крыніца» замежным інвестарам. Паводле яго слоў, завяршылася рэканструкцыя прадпрыемства, і цяпер сродкі павінны ўкладвацца ў прасоўванне прадукцыі, стварэнне тавараправоднай сеткі, у лагістыку.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка4

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам8

Як паехаць у экзатычнае падарожжа і не захварэць?

У гульнях за зборную Кітая дэбютавала 18-гадовая баскетбалістка з фенаменальным ростам8

Стала вядома, колькі атрымаюць беларускія артысты за выступленне на начным канцэрце ў Брэсцкай крэпасці4

Лукашэнка зрабіў чатырох палкоўнікаў генераламі4

Беларус ідзе пешшу на футбол з Варшавы ў Чарнагорыю

Ізраіль атакаваў іранскі цяжкаводны рэактар у Араку. Што гэта за аб'ект?1

Пасол Славакіі салідарызаваўся з Лукашэнкам і выступіў супраць падтрымкі Украіны13

Культурны менеджар з Віцебска Уладзімір Булаўскі выехаў з Беларусі, адбыўшы два гады ў калоніі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка4

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць