Грамадства4545

Ксяндза Юрыя Барка адпраўляюць у Ізраіль

У высылку?

У высылку?

7 лістапада Беларусь мусіць пакінуць ксёндз Юры Барок. Апошнім часам ён служыў у Глыбокім.

Ксяндза Барка адпраўляюць на душпастырскую працу ў Ізраіль. Такое рашэнне ўлетку прыняў віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін.

Спачатку меркавалася, што ксёндз будзе працаваць з выхадцамі з постсавецкай прасторы. Аднак, выглядае, што ён трапіць у габрэйскую каталіцкую грамаду. Праблема заключаецца ў тым, што ні габрэйскай, ні арабскай моваў Барок не ведае.

Сам святар прызнаецца, што не хоча пакідаць Беларусі і спадзяецца ў хуткім часе вярнуцца назад на Радзіму. Брат Юрыя Вячаслаў, дарэчы, таксама святарствуе, у Расонах.

Юры Барок цікавы тым, што не баіцца выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю. Ён аспрэчвае той тэзіс, што хрысціянін не можа ўдзельнічаць у палітычным жыцці.
Удзельнічаў у стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Такая пазіцыя выклікала незадавальненне дзяржаўных уладаў.

І вось ксяндза-беларуса выпраўляюць прапаведаваць за мора.

Паводле звестак «Нашай Нівы», з высылкай ксяндза Барка ў Ізраіль супала адна пікантная гісторыя, у якой быў замешаны клірык Віцебскай дыяцэзіі, паляк па нацыянальнасці. Справу тую было вырашана замяць, клірык вольна выехаў у Польшчу. І — амаль адначасова — дыяцэзія страціць «нязручнага» святара.

Нешта падобнае ўжо здаралася з айцом Андрэем Сідаровічам. Аршанскі святар удзельнічаў у Плошчы ў 2006 годзе. Быў арыштаваны пры разгоне намётавага мястэчка, атрымаў 10 сутак у Жодзінскім СІЗА. Амаль адразу пасля гэтага малады святар быў пераведзены з вялікай Воршы у маленькую вёску Росіца, дзе няма каму прапаведаваць. Тады, паводле нашых звестак, тое адбылося таксама пасля візіту супрацоўнікаў спецслужб да каталіцкага біскупа.

Чытайце яшчэ: Наш чалавек у Зымбабвэ.

Каментары45

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп афіцыйна абвясціў 8 мая Днём перамогі ў Другой сусветнай вайне3

Беларусам дасылаюць паведамленні пра атручаную ваду на 9 мая

Ай-яй-яй, далі слова Барадуліну9

КДК пагражае закрываць крамы, калі ў іх няма бульбы4

Аліеў у апошні момант адмовіўся ляцець у Маскву на парад2

EPAM і Wargaming заплацілі ў Літве мінімальныя падаткі за больш чым два гады

Данута Перадня выехала з Беларусі

У Вялікабрытаніі збіраюцца заводзіць крыміналкі на тых, хто залазіць на помнік Чэрчылю1

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць