Эканоміка

Кіраўнік Мінфіна Германіі раскрытыкаваў «бездапаможную» валютную палітыку ЗША

Міністр фінансаў Германіі Вольфганг Шойбле рэзка раскрытыкаваў валютную палітыку ЗША.

«Пры ўсёй павазе, у мяне складаецца ўражанне, што Злучаныя Штаты Амерыкі бездапаможныя», — заявіў ён у пятніцу ў Берліне на мерапрыемстве «Еўропа-форум Берлін», арганізаваным фондам Герберта Квандта.

Міністр асудзіў рашэнне Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША выкінуць на валютны рынак дадатковую партыю ліквіднасці на суму ў 600 млрд даляраў.

«Такі крок не вырашыць праблемы», — указаў галоўны фінансіст ФРГ. Па яго словах, Нямеччына зацікаўленая ў тым, каб ЗША вырашылі свае праблемы. «Тут мы садзейнічаем, наколькі можам гэта зрабіць, аднак не настолькі, каб згаджацца з няправільнымі рашэннямі», — сказаў Шойбле.

Амерыканскія праблемы «ні ў якім разе не звязаныя з недахопам ліквіднасці», перакананы ён. Паводле ацэнкі міністра, «ЗША з дапамогай іншых сродкаў робяць тое, у чым папракаюць Кітай». Пры гэтым «інструменты адрозніваюцца, а мэты пераследуюцца аднолькавыя», заўважыў міністр фінансаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп даручыў адкрыць турму для асабліва небяспечных злачынцаў на востраве Алькатрас1

«На Раство падарылі 5 кілаграмаў рысу». Беларуска ў 65 гадоў пераехала ў Гану і займаецца манікюрам1

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў16

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць