Нацыянал-бальшавікі, камуністы-артадоксы і папа.
У нядзелю ў Мінску прайшлі дзве розныя акцыі ў гонар 93-й гадавіны кастрычніцкага перавароту.
Беларускія нацыянал-бальшавікі колькасцю 50 асобаў прайшлі шэсцем ад прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук да плошчы Бангалор, дзе правялі мітынг.
Лідар аргкамітэта па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Беларусі Яўген Контуш заявіў што, сённяшняя сітуацыя ў Беларусі падобная на сітуацыю ў Расіі 1917 г. «Тады ўся ўлада належала кучцы людзей, якую змёў народ. Сёння ў нас тое ж самае: чыноўнікі прымаюць законы, не звяртаючы ўвагі на пратэсты грамадства.
«Нам патрэбныя свабодныя выбары. Хай выбаршчык сам вырашыць, якая ідэалогія яму бліжэйшая — сацыялістычная, камуністычная ці нацыянал-бальшавіцкая. Хай народ сам скажа, што яму трэба», — цытуе словы Контуша БелаПАН.
Артадаксальныя камуністы ўсклалі кветкі да помніка Леніна каля Дома ўрада.
Відэарэпартаж пра акцыю камуністаў ля помніка Леніну можна пабачыць тут.
Каментары