Грамадства

Стан пацярпелых падчас аварыі на «Пінскдрэве» стабільна цяжкі

У абласной бальніцы Берасьця знаходзяцца трое пацярпелых падчас аварыі на «Пінскдрэве». Стан ахвяраў выбуху і надалей застаецца складаным.

Паводле загадчыка рэанімацыйнага аддзяленьня абласной бальніцы Ігара Лобана, пацярпелыя дастаўленыя ў абласную бальніцу з апёкавымі траўмамі і палітраўмамі. Стан пацыентаў стабільна цяжкі.

«Лекарам удалося купіраваць апёкавы шок. Але вельмі шмат іншых праблем. Даваць нейкія прагнозы — вельмі няўдзячная справа. Па-рознаму паводзіць сябе арганізм, па-рознаму атрымліваецца змагацца з гнойна-сэптычнымі ўскладненьнямі, зь іншымі ўскладненьнямі, якія могуць быць у гэтых пацыентаў».

Паводле слоў доктара, ступень паражэньня ўчасткаў цела апёкамі ў іх складае ад 50 да 100%. Прычым ва ўсіх сытуацыя ўскладняецца тэрма-інгаляцыйнай траўмай. Гэта значыць, яны дыхаюць пры дапамозе апаратаў. Кожны дзень пацярпелым па некалькі разоў робяць перавязкі. Працуюць апёкавыя хірургі, якія здымаюць зьмярцьвелыя ўчасткі, каб пазьбегнуць атручэньня арганізму. Хворых саграваюць, праводзіцца штучная вэнтыляцыя лёгкіх, абязбольваньне.

Сваякі прыяжджаюць зь Пінску да пацярпелых, але пакуль лекары іх ня могуць пусьціць у палату. Арганізм пацярпелага ад апёку вельмі ўспрымальны да інфэкцый.

На сёньня ў абласной бальніцы Берасьця знаходзяцца:

Гарошка Эдуард Уладзіміравіч, 1977

Сьмірноў Алег Алегавіч, 1981

Ярмак Павел Анатолевіч, 1976

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Усе навіны →
Усе навіны

Ацяпленне вяртаецца ў Мінску ў аб'екты сацыяльнай сферы

Чаму жонкі футбольных форвардаў атакавалі адна адну. У Англіі завяршаецца «Справа Вагаты Крысці»

Першая ноч пуцінскага перамір’я прайшла без налётаў беспілотнікаў1

Занядбаны палац Радзівілаў прадаюць у тры тысячы разоў даражэй, чым некалькі гадоў таму6

«Савушкаў прадукт» трапіў пад хвалю крытыкі за паўпустыя ўпакоўкі6

Няма лепшага араматызатару за воцат. Вось як гэта дзейнічае3

У першы дзень канклава з коміна Сікстынскай капэлы пайшоў чорны дым1

У Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі вернікам 9 мая не трымаць пятнічны пост1

Дырэктар сеткі дзяржаўных кінатэатраў расказаў, чаму прыватнікі забіраюць гледача6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць