Апазыцыйныя кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Беларусі гатовыя падпісаць «Пакт аб ненападзе», хаця на праекце «адзіны кандыдат» паставілі крыж.

З ідэяй «пакту аб ненападзе» ўжо выступілі намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук і лідэр саюзу «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч.

«Мы павінны заключыць пагадненьне аб ненападзе да 19 сьнежня», — заявіў Раманчук. Пры гэтым прэтэндэнт уважае, што праект «адзіны кандыдат» можна пахаваць.

Спадар Раманчук перакананы, што ў самога яго вельмі вялікія шанцы прайсьці ў другі тур выбараў.

Алесь Міхалевіч сумняваецца, што «пры сумленным падліку галасоў прэзыдэнт можа быць абраны ў першым жа туры».

Паводле спадара Міхалевіча, «для таго каб выходзіць на плошчу, трэба мець падставы — непрызнаньне вынікаў выбараў і г.д. А акцыі пратэсту дзеля акцый пратэсту — я супраць», — заявіў А. Міхалевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?