Пасьпешлівы суд скончаны. Судзьдзя Ала Булаш абвесьціла прысуд Дашкевічу – 1 год і 6 месяцаў папраўчай калёніі агульнага рэжыму. Дзяржаўны абвінаваўца пракурор Аляксандар Бароўскі з Кастрычніцкай пракуратуры Менску патрабаваў 2 гады, судзьдзя скасьціла паўгоду.
Да уступленьня прысуду ў сілу Зьміцер будзе знаходзіцца ў зьняволеньні. Тэрмін будзе адлічвацца з дня арышту – 15 верасьня. 1 дзень у СІЗА роўны аднаму дню зьняволеньня. Доказам віны паслужылі відэа- аўдыёматэрыялы.
Нашы карэспандэнты прысутнічалі на вынясеньні прысуду. Зьміцер усьміхаўся, выглядаў спакойна. Пасьля прысуду не страціў раўнавагі.
Ягонымі апошнімі словамі было: «Гэта перамога, і мы ўсё адно пераможам!»
На вынясеньне прысуду запусьцілі таксама Зьмітровага бацьку і замежных дыпляматаў.
На вуліцы ля суду працягваецца акцыя пратэсту. Каля ста чалавек, сярод якіх Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька, Ала Макоўская, Алесь Бяляцкі, утварылі жывы ланцуг. Людзі скандуюць «Ганьба!» і «Свабоду!». Да іх падцягваюцца агенты ў цывільным.

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч
* * *
17.10
Пасьля выраку бацьку Зьмітра нават не пусьцілі да сына, каб сказаць колькі словаў – адразу выцесьнілі. Вячаслаў Дашкевіч толькі пасьпеў усклікнуць: «Я табой ганаруся, сыне!»
Паводле некаторых зьвестак, на заўтра бацька мае дазвол на сустрэчу з сынам.
Адвакат кажа, што цяпер рыхтуецца абскарджаньне.
* * *
16.50
Моладзь, паклаўшы кветкі на прыступкі будынку суду, разам з астатнімі арганізавана рушыла ў бок праспэкту Дзяржынскага. Зь міліцэйскіх рацыяў было чуваць: «Акуратна іх суправаджаць». Выехалі аўтазак і мікрааўтобус.
З размовы са Зьмітровым бацькам: «Я ўжо казаў «НН», што Зьмітру дадуць па поўнай. Шкадую, што гэтыя словы дайшлі да Бога. Надзеяў на справядлівае рашэньне не было. Вельмі дзякую мужнасьці юнакоў і дзяўчат – дзякуючы ім тэрмін скасьцілі на паўгоду. Будзем маліцца за Зьмітра і каб такога больш не адбывалася».
* * *
16.40
Алесь Бяляцкі: «Суд ня мог быць у іншым фармаце, ён мусіў быць зачынены. Самім уладам зразумела, што такія справы зломанага шэлега ня вартыя. Наконт суду ў мяне не было ілюзіяў. Тым жа, хто змагаецца за свабоду, варта чакаць такіх прысудаў, бо свабода лёгка не даецца».
Алег Корбан (маладафронтавец, які праходзіў у справе): «Гэты прысуд ніяк не паўплывае на дзейнасьць МФ і нічога ня зьменіць... Сам вырак ніяк не ацэньваю ў параўнаньні з тым, як мы ахвяруем сабой і змагаемся».
* * *
16.30
Адвакат Зьмітра Аляксандар Галіеў камэнтуе суд і вырак:
– Гэты прысуд жудасны. Такі сцэнар быў адпрацаваны паводле справы партнэраўцаў. Я зычу, каб гэткі сцэнар ні з кім не паўтарыўся, бо паводле зьдзейсьненага ён занадта жорсткі.
Пра Зьмітра ён кажа, што яго як верніка гэты прысуд не зламіў.
Камэнтуе Аляксандар Мілінкевіч:
– Гэтым прысудам улада цынічна дэманструе сваю сілу і нахабства і паказвае, што яна не выконвае і не зьбіраецца выконваць патрабаваньняў канстытуцыі і закону... Я застаюся старшынём камітэту ў абарону Зьмітра Дашкевіча, гэта вялікі гонар. Нашыя наступныя дзеяньні дзеля дапамогі – зварот у эўрапейскія інстытуцыі.
* * *
16.23
Акцыя пратэсту налічвае болей за 100 чалавек. Каля будынку канцэнтруюцца людзі ў цывільным. Падагналі МАЗ зялёнага колеру. У дворыку стаіць заведзены аўтазак з прыадчыненымі варотамі.
У ланцугу стаяць як маладыя, так і сталыя людзі. Ёсьць нават дзеці.
* * *
16.05
Пасьпешлівы суд скончаны. Судзьдзя Ала Булаш абвесьціла прысуд Дашкевічу – 1 год і 6 месяцаў папраўчай калёніі агульнага рэжыму. Дзяржаўны абвінаваўца пракурор Аляксандар Бароўскі з Кастрычніцкай пракуратуры Менску патрабаваў 2 гады, судзьдзя скасьціла паўгоду.
* * *
15.57
У залю суду запусьцілі бацьку Зьмітра, пяцёх журналістаў (сярод іх фатограф «НН» Юлія Дарашкевіч) і прадстаўнікоў пасольства ЗША.
Да будынку падыходзіць Аляксандар Мілінкевіч.
У суд запускаюць наступную партыю журналістаў (яшчэ 3 чалавекі).
Многа люду не запускаюць. Звычайная адгаворка – малая заля.
* * *
15.30
Каля дому правасудзьдзя зьбіраецца група падтрымкі. Зараз іх лікам каля 10.
Прыехала амбасадарка ЗША. Зьявіўся таксама Аляксандар Шалайка.
Журналістаў пакуль небагата, сярод іх здымачная група «РенТВ».
Дастаткова высокая канцэнтрацыя міліцыянтаў у цывільным — на прыпынках і ля ўваходу ў суд. Сярод іх — камандзір менскага амону палкоўнік Падабед.
* * *
11.37
Паводле папярэдняй інфармацыі, сёньня, 1 лістапада, а 16-й гадзіне будзе вынесены прысуд Зьмітру Дашкевічу.
Сябры зьбіраюцца прыйсьці падтрымаць яго да будынку Дома правасудзьдзя.
* * *
31 кастрычніка
16.35
Выйшаў першы сьведка, апытаны ў справе Зьмітра Дашкевіча.
Ён ня мае права выдаваць дэталяў працэсу. Кажа, што Зьміцер выглядае добра, усьміхаецца. Другі сьведка, Зьміцер Хведарук, патрабуе перакладніка, ад другой гадзіны ён знаходзіцца ў памяшканьні суду.
Група падтрымкі лікам у некалькі дзясяткаў чалавек працягвае знаходзіцца каля будынка суду. Маладыя людзі трымаюць у руках запаленыя сьвечкі.
* * *
14.20
Маладафронтаўцаў, замкнутых у будынку суду, адпусьцілі. Аднаму зь іх сёньня быць сьведкам на судзе.
Моладзь тым часам не разыходзіцца, працягвае акцыю паводле таго ж сцэнару.
Ні пра якія эксцэсы не паведамляецца. Міліцыя паводзіць сябе пасіўна, на акцыю ніяк не рэагуе.
* * *
12.05
Удакладняецца інфармацыя пра салігорскіх маладафронтаўцаў: іх было чатыры чалавекі; калі іх спрабавалі запіхнуць у машыну, дык хлопцы здолелі ўцячы – потым самі патэлефанавалі сваім сябром, каб пра сябе паведаміць.
* * *

11.58
Маладафронтаўцы гутарылі з адвакатам Зьмітра Аляксандрам Галіевым пыталі яго, як пачуваецца Зьміцер. Той кажа, што Зьміцер трымаецца добра, на паседжаньні прыходзіць зь Бібліяй, робіць у ёй пазнакі. Настрой у яго добры, ні на што ня скардзіцца, аднак, кажа, трохі баліць яму сьпіна.
Пра падтрымку ён ведае, меў учора мажлівасьць назіраць акцыю.
* * *

11.48
Некалькі чалавек прасілі ахову пусьціць іх пагрэцца ў будынку суду. Іх адвялі, аднак там і замкнулі – пасьля выйшаў міліцыянт з забраным партрэтам. Адзін з тых замкнутых сьведка, яго, відаць, і пратрымаюць да дзьвюх гадзін.
Пакуль ніякіх актыўных дзеяньняў моладзь ня робіць – грэюцца ўсёй кампаніяй кавай. Колькасьць іх крыху скарацілася – недзе да 30 чалавек.
* * *

11.10
Амаль уся прэса сышла да 14 гадзін.
Адзін маладафронтавец, які мае позву на суд, здолеў прабрацца да дзьвярэй залі суду. Але далей яго не пусьцілі. Ён кажа, што адтуль вельмі добра чутно, што адбываецца на двары: лёзунгі і сьвісткі. Значыцца, кажа, добра ўсё чуваць і ў самой залі суду.
Моладзь зьбіраецца стаяць да 14-й гадзіны. Усяго тут зараз застаецце недзе 50 чалавек.
З Малога Сітна з пошты тэлефанаваў Павал Севярынец. Перадаваў вітаньні, зычыў вытрымкі і дзяліўся ідэямі, як паводзіць сябе на судзе.
* * *

11.00
Маладафронтаўцы ўдакладняюць зьвесткі пра іхныя позвы: на іх няма подпісаў адказных асоб і пячатак (адсутнічаюць неабходныя рэквізыты). У зьвязку з гэтым моладзь выказвае вэрсію, што той бок хацеў справакаваць падробку, бо гэткі дакумэнт і праўда лёгка падрабіць, а потым зь ім прабіцца на суд у якасьці сьведкі.
Ніхто не разыходзіцца – ні моладзь, ні журналісты. Людзі грэюцца кавай ды гарбатай.
Міліцыі дык і саўсім не відно.
* * *

Бацька Дашкевіча
Фота Юліі Дарашкевіч

10.50
Адвакат Аляксандар Галіеў праз SMS’ку паведамляе, што да дзьвюх гадзінаў у судзе абвешчаны перапынак.
Нагадаем, што маладафронтаўцы атрымалі позвы на 14.00.
Моладзь, аднак, сёньня добра падрыхтавалася і сыходзіць не зьбіраецца. Яны маюць з сабою тэрмасы з гарбатай, кавай ды канапкі.
* * *

10.38–10.45
Акцыя прыцягвае ўвагу людзей у будынку суду, шмат хто назірае яе з вокнаў.
Пачынаюць нават рэагаваць кіроўцы. Хто спыняецца ды назірае, а хто вітальна сыгналіць.
Да маладафронтаўцаў, як і ўчора, далучаюцца сталыя людзі, ходзяць са сьвісткамі. Акцыя ўсяляк камбінуецца: людзі ходзяць то колам, то ланцугом, скандуючы «Свабоду!» альбо сьвішчучы ў сьвісткі.
Усяго ўжо налічана недзе сем дзясяткаў чалавек з плякатамі.
* * *
Зь цікавага:
Перад пачаткам суду адзін з журналістаў паспрабаваў прайсьці ў будынак суду, каб пагрэцца. Дык адна супрацоўніца яму і кажа: «Я б вас увогуле павыганяла на двор і пааблівала б халоднай вадой!»
Да слова: ля суду раніцай бачылі пажарную машыну з вадамётам.
* * *

10.25
Каля суду на Сямашкі, 33, сабралася блізка паўсотні чалавек. Пачалася акцыя: маладафронтаўцы пашыхтаваліся перад вокнамі дому правасудзьдзя ў форме літараў «МФ», скандуючы «Дашкевічу свабоду!». Яны трымаюць плякаты Зьмітра ў рукох і сьвішчуць у сьвісткі.
Міліцыя покуль не актыўная. Дзяжурыць чалавек у цывільным і апэратар з камэрай.
З дыпляматаў заўважныя прадстаўнік амбасады ЗША, дыплямат з Швэдзкага кансуляту, прадстаўнікі АБСЭ.
Маладафронтаўцы, якія атрымалі позвы ў суд на 14.00, кажуць, што тыя аформленыя неналежным чынам: ёсьць толькі подпіс судзьдзі, але няма пячаткі.
Паводле ўчорашніх зьвестак, у памяшканьні суду была вялікая колькасьць амапу. Не выключана, што так будзе і сёньня.
Фота Андрэя Лянкевіча, НН




[Адмін - web@nn.by - дзякуем, удакладнілі. чытайце допіс на 12.05]
1. Организация либо руководство политической партией, иным общественным объединением, религиозной организацией, деятельность которых сопряжена с насилием над гражданами, или с причинением им телесных повреждений, или с иными посягательствами на права, свободы и законные интересы граждан, или с воспрепятствованием исполнению гражданами их государственных, общественных, семейных обязанностей,–
наказываются арестом на срок до шести месяцев или лишением свободы на срок до двух лет.
2. Те же действия, связанные с организацией либо руководством политической партией, иным общественным объединением, религиозной организацией, указанными в части первой настоящей статьи, не прошедшими в установленном порядке государственную регистрацию, –
наказываются арестом на срок до шести месяцев или лишением свободы на срок до трех лет.
Статья 1931. Незаконные организация деятельности общественного объединения, религиозной организации или фонда либо участие в их деятельности
Организация деятельности либо участие в деятельности политической партии, иного общественного объединения, религиозной организации или фонда, в отношении которых имеется вступившее в законную силу решение уполномоченного государственного органа об их ликвидации или приостановлении их деятельности, а равно организация деятельности либо участие в деятельности политической партии, иного общественного объединения, религиозной организации или фонда, не прошедших в установленном порядке государственную регистрацию, –
наказываются штрафом, или арестом на срок до шести месяцев, или лишением свободы на срок до двух лет.
Примечания:
1. Под участием в деятельности политической партии, иного общественного объединения, религиозной организации или фонда в настоящей статье понимаются действия, направленные на достижение целей указанных объединения, организации или фонда, в том числе определенных в их уставных и иных документах.
2. Действие настоящей статьи не распространяется на организацию деятельности либо участие в деятельности политической партии, иного общественного объединения, религиозной организации или фонда, в отношении которых имеется вступившее в законную силу решение уполномоченного государственного органа о приостановлении их деятельности, которая направлена на устранение нарушений, послуживших основанием для приостановления деятельности, а также на организацию деятельности либо участие в деятельности политической партии, иного общественного объединения, религиозной организации или фонда, связанных с их государственной регистрацией в установленном порядке.
3. Лицо, добровольно прекратившее действия, предусмотренные настоящей статьей, и заявившее об этом государственным органам, освобождается от уголовной ответственности, если в его действиях не содержится состава иного преступления. Данное положение не распространяется на лиц, совершивших аналогичные действия в течение двух лет после добровольного прекращения действий, предусмотренных настоящей статьей.
Статья 194. Воспрепятствование законной деятел
1. Суд должен обеспечить открытое судебное разбирательство
уголовных дел.
2. Закрытое судебное заседание допускается по мотивированному
определению (постановлению) суда лишь по основаниям, предусмотренным
статьей 23 настоящего Кодекса. Статья 23. Гласность судебного разбирательства
1. Разбирательство уголовных дел во всех судах открытое.
2. Разбирательство уголовного дела в закрытом судебном
заседании допускается лишь в интересах обеспечения охраны
государственных секретов и иной охраняемой законом тайны, а также по
делам о преступлениях, совершенных лицами, не достигшими
шестнадцатилетнего возраста, по делам о половых преступлениях и
другим делам в целях предотвращения разглашения сведений об интимных
сторонах жизни участвующих в деле лиц либо сведений, унижающих их
достоинство, и в случае, когда этого требуют интересы обеспечения
безопасности потерпевшего, свидетеля или иных участников уголовного
процесса, а также членов их семей или близких родственников и других
лиц, которых они обоснованно считают близкими.
3. Разбирательство дел в закрытом судебном заседании
осуществляется с соблюдением всех правил судебного производства.
На працэс не пускаюць нікога, у тым ліку і фатографаў. Адвакат скуты падпіскай аб неразгалошваньні. Калі ж Вы лічыце, што больш за ўсіх ведае прыбіральшчыца, то й тут аблом -- тых, хто спрабуе проста зайсьці ў вестыбюль пагрэцца, хапаюць. Ня выйдзе пагутарыць з разумным чалавекам.
А в общем суть действительно не в сроке, хотя для Дашкевича это очень важно, аналогичный вопрос могу задать и Вам, почему 2? Хотя о чем мы говорим.
Палітыкі нашыя расчаравалі: дзяжурныя фразы, візыт толькі тады, калі паболей фотакамэраў. І сталая непрыязнасьць адзін да аднаго. Не, Анатоль Лябедзька, прабачце, ня стане на адным полі зь Мілінкевічам на калені, нават і маючы такую нагоду, як сёньняшні прысуд. Горка ад таго, што дарослыя палітыкі ня робяць высноваў. Чым не нагода была сёньня, каб замірыцца? Але ёсьць надзея на моладзь, што не ігнаруе шэсьце КХПоўцаў, але й на сябе не забывае. Пэнсыянэрам ад апазыцыі варта задумацца -- моладзь можа перамагчы ня толькі рэжым, але й іх. Тады ім застанецца толькі "прымазацца" да гэтай перамогі. Але мы ведаем, хто чаго варты.
А што iм рабiць, браць штурмам будынак суда цi адмiнiстрацыю прэзiдэнта? Сяржук, ты тут, я гляджу, самы разумны i настойлiвы, ну дык прапануй што-небудзь сваё, а не крычы ва ўсё горла.
Ці можа каб памежнікі не пазналі, калі будзе прабівацца ў Чэхію ???
Ви молодці!!! А ця суддя - якась ну зовсім КОНЧІТА...
Живє Бєларусь!
Ма быць нехта падумае, што ўсё гэта толькі пафасныя словы, а Зміцер у гэты час сядзіць, але я скажу, што мы менавіта такім чынам можам паказаць, што мы не такія, як яны.
Што мы можам зрабіць для Зміцера? Шчыра кажучы, складанае пытанне, таму што ўсё роўна ён для нас сваімі словамі падтрымкі зрабіў больш. Тое, што умее кожны, і што абавязкова дапаможа - гэта малітва, якая заўсёды мае адказы. На жаль для шматлікай колькасці людзей гэтыя словы пакажуцца бессэнсоўнымі, але, калі вы самі адчуеце вынікі, вы мяне зразумееце.
Да дабраславіць Госпад нашу краіну( зробіць яе свабоднай, шчаслівай) , да дабраславіць Ён Зміцера, які заўсёды на яго упавае!!!
Мне брыдка пасьля такога мерапрыемства, нібыта цябе акунулі ў дзярмо. А падыйшоў бы Ф. і сказаў: - " Хлопцы і Дзяўчаты давайце зладзім акцыю ў падтрымку Дашкевіча"? Ніхто і не адмовіў бы. А так вырашайце самі
[web@nn.by — камэнтар рэдагаваны]
Здраднікаў заўсёды хапала, яны паўсюль, тым больш зараз. Трэба змагацца, але і мець галаву на плячах. Ёсць добрая пагаворка:давярай, але правярай. Я вельмі табе разумею і спачуваю, упэўнена, што выявіць здрадніка раней было проста немагчыма. Але яны адкажуць за свае справы, калі яны хоць крышачку пабылі у "Моладым фронце", яны не змогуць проста перажыць тое, што яны зрабілі, Таму што, пабыўшы сярод маладафрантоўцаў, унутры нараджаецца новая свядомасць, ты ўжо не можаш жыць толькі дзеля сябе, але дзеля іншых. Мне іх вельмі шкада, па-першае яны згубілі добрых сяброў, а па-другое, самае галоўнае, здрадзілі Бацкаўшчыне, а гэта немагчыма проста забыць.
Увогуле, Дашкевіча асудзілі на 1,5 гады, а ты пачынаеш свае "разборкі", гэта лукашысцкія мэтады!!!
Навошта выкiдваць у сецiва iлжывую iнфармацыю?
Чаго гэтым хочаце дамагчыся?
Цi можна вам цяперака давяраць i цi ўсё, што вы анансуеце адбываецца насамрэч?
////////////////////////
Калі гаўкаюць сабакі, значыць мы ідзем!
Можа хаця б напішаш сваё прозьвішча, калі ты такі "змагар" за "праўду"!!!
Артыкулы пішуць многія-гэта не доказ!!! Вучыся абгрунтоўваць свой пункт гледжаньня!!!"Асабіста я лічу", "я думаю"-гэта ж не сур'ёзна!!! Дабраславі вас БОГ!!! Не сварыцеся хлопцы!!!
Ты сам адказаў на сваё пытанне "За што?"
Статья 1931. Незаконные организация деятельности общественного объединения, религиозной организации или фонда либо участие в их деятельности
Организация деятельности либо участие в деятельности политической партии, иного общественного объединения, религиозной организации или фонда, в отношении которых имеется вступившее в законную силу решение уполномоченного государственного органа об их ликвидации или приостановлении их деятельности, а равно организация деятельности либо участие в деятельности политической партии, иного общественного объединения, религиозной организации или фонда, не прошедших в установленном порядке государственную регистрацию, – наказываются штрафом, или арестом на срок до шести месяцев, или лишением свободы на срок до двух лет.
Хутчэй за ўсё суд па палітычных справах звычайна праходзіць у зачыненым рэжыме з прычыны прысутнасці на ім прадстаўнікоў КДБ, бо менавіта яны збіраюць дадзеныя дзеля такіх працэсаў. За раскрыццё інфо пра супрацоўнікаў КДБ у нашай краіне ўведзена крымінальная адказнасць.
Лiстапад 3, 2006 у 1:35
Словы годныя сапраўднага хрысьціяніна. Люблю людзей, якія чытаюць Біблію каб жыць па ёй, а не дзеля словаблуддзя. Вы бы неяк больш "свяціліся" ў нэце, каб людзі слухалі вас, спрачаліся з вамі і навучаліся з вашага прыкладу. А то пра выдатныя думкі і прыклады з жыцця добрага чалавека даведваесся толькі пасля таго, як ён трапіць за краты. Севярынец, Дашкевіч... Чаму шырокае кола людзей не чула іх добрага, гучнага, хрысціянскага слова да вязніцы? А ім жа было што сказаць. Не маўчыце. Жывіце як мага больш бачна і гучна. Гэта будзе вельмі карысна і дзеля вас, і дзеля слухачоў-гледачоў-чытачоў. У гэтым будзе плён.
Вельмi хочацца ведаць праўду.
Жыве Беларусь!!!
Zhyvie vieczna!
Яшчэ ядно пытаньне: на сайце ёсьць фотаздымак з акцыi http://mfront.net/news.php?20 - ён зроблены на Савецкiм пляцы?
[web@nn.by – камэнтар рэдагаваны]
Калі меце ў планах нешта зрабіць талковае, калі ласка, паглядзіце гэты рэсурс http://belreg.nm.ru
Думаю, што гэта варта таго, каб паўдзельнічаць.
вы ж не на поўдні адпачываеце...але у параўнанні са Змітром...