Эканоміка11

Даляр зноў абнавіў максімум - 3 034 рублі

Курс еўра працягвае зніжацца.

Курс даляра ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў, што прайшлі 12 лістапада, узрос на 4 рублі і склаў 3.034 рублі. Гэта з’яўляецца новым гістарычным максімумам кошту амерыканскай валюты.

Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах далярам ўдзельнічалі 27 банкаў. Аб’ём таргоў склаў 90 млн. 891 тыс. долараў (попыт — 90 млн. 891 тыс., прапанова — 66 млн. 395 тыс.).

У таргах расійскім рублём ўдзельнічалі 26 банкаў. Курс знізіўся на 0,71 рубля і склаў 98,60 рубля. Аб’ём таргоў склаў 403 млн. 934 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 334 млн. 773 тыс., прапанова — 21 млн. 111 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 19 млн. 472 тыс. (попыт — 19 млн. 472 тыс., прапанова — 21 млн. 111 тыс.),

а курс знізіўся на 28 рублёў і склаў 4.138 рублёў.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,41% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.073,81 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 3,62%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,97%, да расійскага рубля — на 4,16%, да еўра — на 0,80%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране1

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалогіяй. Яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь8

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна14

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка20

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране1

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць