Урад прапануе адмовіцца ад паручыцельства пры крэдытаванні будаўніцтва жылля
Урад Беларусі ініцыюе перад банкамі адмову ад інстытута паручыцельства пры крэдытаванні будаўніцтва жылля. Пра гэта заявіў у пятніцу прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі, адказваючы на пытанні работнікаў ААТ«Полацк-Шкловалакно» .
Прэм’
Гарантам вяртання банкаўскіх крэдытаў павінны стаць гарантаваная заработная плата і застава маёмасці, лічыць Сяргей Сідорскі.
Пры гэтым ён адзначыў, што льготнае крэдытаванне будзе больш шырока распаўсюджвацца на сем’і з трыма і больш дзецьмі, урад разглядае магчымасць прадастаўлення больш шырокіх ільгот па будаўніцтве жылля такім сем’ям.
«Даючы льготныя крэдыты на жыллё, дзяржава павінна атрымліваць дэмаграфічную выгаду», — сказаў Сяргей Сідорскі.
Каментары