Грамадства11

Візы ў Беларусь могуць патаннець

У мэтах развіцця ўязнога турызму ў Беларусь пажадана знізіць кошт віз для іншаземцаў, паведаміў у панядзелак журналістам памочнік прэзідэнта Беларусі па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкоў.

«Калі мы хочам развіваць уязны турызм, трэба, каб у краіну маглі прыехаць як заможныя турысты, так і падарожнікі з меншым дастаткам», — сказаў Заічкоў.

Па словах памочніка прэзідэнта, многія замежныя турысты, пабываўшы ў розных экзатычных краінах, хочуць чагосьці новага. Беларусь можа стаць для іх прыемным адкрыццём.

У той жа час для развіцця ўязнога турызму ў Беларусі існуюць усякага роду перашкоды, у прыватнасці высокі кошт віз для іншаземцаў, асабліва ў аэрапортах. Зараз Міністэрства спорту і турызму распрацоўвае праект указа аб развіцці ўязнога турызму.

Разглядаюцца некалькі варыянтаў: адмена віз, адмена консульскіх збораў і зніжэнне кошту віз.

«У той жа час мы не хочам патрапіць у сітуацыю, пры якой Беларусь адменіць візы для, напрыклад, грамадзян Еўрасаюза, а ЕС гэтага не зробіць», — падкрэсліў Ігар Заічкоў.

Таму неабходна знайсці залатую сярэдзіну, якая б улічвала інтарэсы як дзяржавы, так і саміх турыстаў.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У фонда, куды прыходзілі грошы для Каардынацыйнай рады, з'явіўся новы кіраўнік замест зніклай Мельнікавай4

У фонда, куды прыходзілі грошы для Каардынацыйнай рады, з'явіўся новы кіраўнік замест зніклай Мельнікавай

Усе навіны →
Усе навіны

«У дзяржавы няма грошай. Іх трэба знайсці». Супрацоўнік агенцтва нерухомасці расказаў пра нядаўнія ператрусы5

У Гомелі на 9 мая ўпершыню правядуць дзіцячы парад4

Кірыл Руды рэлакаваўся ў ААЭ8

Вольга Бондарава выйшла на свабоду25

«Цяпер толькі з ліхтарыкам каля касы». Беларус прыдумаў, як ніколі не купляць «кепскія» даляры1

У свеце значна зменшылася папуляцыя скумбрыі4

Бізнэсмен Куўшынаў забраў у Франака Вячоркі куплены гадзіннік і падарыў яму іншы21

Стала вядомая прычына хвалі ператрусаў у агенцтвах нерухомасці2

Вядучы Валер Руселік вярнуўся на «Белсат» і прызнаўся, што атмасфера на канале палепшала7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У фонда, куды прыходзілі грошы для Каардынацыйнай рады, з'явіўся новы кіраўнік замест зніклай Мельнікавай4

У фонда, куды прыходзілі грошы для Каардынацыйнай рады, з'явіўся новы кіраўнік замест зніклай Мельнікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць