Меркаванні1515

Уладзімір Халіп напісаў кнігу «Мы памятаем», прысвечаную зніклым

У цэнтры яе -- лёсы Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага і Генадзя Карпенкі.

У цэнтры яе — лёсы Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага і Генадзя Карпенкі. Аўтар - пісьменнік і сцэнарыст - адказаў на пытанні «НН».

«Наша Ніва»: Чаму ўзяліся за напісанне гэтай кнігі?

Уладзімір Халіп: Ёсць такі «Свабодны тэатр». Дык вось, ён займаецца не толькі пастаноўкамі, але і выдае неблагія кнігі. Яны мне і прапанавалі напісаць кнігу з успамінамі родных і блізкіх зніклых. Шмат часу прайшло і людзі паціху пачынаюць забывацца на іх.

«НН»: Нешта новае ўдалося напісаць?

УлХ: Я не ставіў сабе за мэту знайсці нейкую сенсацыю. Усе акалічнасці справаў добра вядомыя. Ёсць хаця б даклад дэпутата Хрыстаса Пургурыдэса, які паказвае, хто ёсць хто. Не хапае толькі юрыдычнай працэдуры. Давесці юрыдычны бок да ладу маглі б як нашы, так і замежныя суддзі. У Іспаніі некалі быў цудоўны прэцэдэнт, калі звычайны суддзя завёў крымінальную справу на Піначэта.

«НН»: Працаваць над кнігай было цяжка?

УлХ: Так. Асабліва, калі бачыў якое спусташэнне было прынесенае ў гэтыя сем’і. Мне рэкамендавалі, каб кніга была ў форме гутарак. Але гэта амаль немагчыма. Пытацца ў людзей, як яны правялі першую ноч пасля знікнення? Таму кніга ў форме маналогаў. Хаця яны гучаць хутчэй як споведзі. Таксама апроч родных зніклых гучаць галасы людзей, што былі добра знаёмыя з імі — Анатоля Лябедзькі, Андрэй Саннікава, Сяргея Законнікава.

«НН»: А якія ўспаміны найбольш заселі ў душы?

УлХ: Напрыклад, размова з маці генерала Захаранкі. Яна ўсё яшчэ верыць, што яе сын вернецца, што зараз ён можа знаходзіцца ў нейкай патаемнай турме. Яна казала, што ў Васілевічах ёй усе зайздросцілі, што ў яе такія добрыя і працавітыя сыны. Адзін загінуў пры выпраменьванні на падлодцы, а другі — трагічна знік. І гэты ўвесь боль маці, якая перажыла сваіх сыноў. Яна мяне вадзіла па садзе, што пасадзіў Юры. Адна бяроза ўжо вышэйшая за хату. Якой вышыні павінна дасягнуць дрэва, каб у справах была пастаўленая кропка? Я размаўляў у Нямеччыне з жонкай Захаранкі Вольгай і яго дачкой Аленай. Гэтыя людзі мараць вярнуцца ў Беларусь. Іхняе жыццё там не склалася. Але, гледзячы на ўнука Кірылу, яны разумеюць, што не зробяць гэтага.

«НН»: На каго разлічана Ваша кніга?

УлХ: На простых людзей, якія, магчыма, недастаткова шмат ведаюць пра справы, але хацелі б даведацца большага. Прэзентацыя ўжо адбылася ў Амерыцы. Там кніга выклікала вялікую цікавасць.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі1

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Начны клуб на Зыбіцкай запрасіў ветэранаў вайны пакаштаваць бясплатны святочны сэт. Іх сярэдні ўзрост 99 гадоў1

Мінскі Тэатр лялек не паспеў анансаваць прэм’еру па Быкаву, як квіткі на чэрвень і ліпень разабралі2

Трамп афіцыйна абвясціў 8 мая Днём перамогі ў Другой сусветнай вайне3

Беларусам дасылаюць паведамленні пра атручаную ваду на 9 мая

Ай-яй-яй, далі слова Барадуліну9

КДК пагражае закрываць крамы, калі ў іх няма бульбы4

Аліеў у апошні момант адмовіўся ляцець у Маскву на парад2

EPAM і Wargaming заплацілі ў Літве мінімальныя падаткі за больш чым два гады

Данута Перадня выехала з Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі1

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць