Спорт

Міністр спорту: 25 медалёў на Алімпіядзе ў Лондане — пасільная задача

Заваёва 25 медалёў, у тым ліку пяці залатых, на летняй Алімпіядзе 2012 года ў Вялікабрытаніі — пасільная задача для беларускіх спартсменаў,
заявіў міністр спорту і турызму Алег Качан на адкрыцці алімпійскага прэс-цэнтра«Лондан-2012» у штаб-кватэры НАК 17 лістапада.

Паводле яго слоў, кандыдатамі ў алімпійскую зборную з’яўляюцца 353 спартсмены ў 31 відзе. Распрацаваны комплексныя і індывідуальныя планы падрыхтоўкі, ідзе атэстацыя нацыянальных каманд. Першыя дзве алімпійскія ліцэнзіі заваявалі стралкі Сяргей Мартынаў і Вікторыя Чайка. У гэтым відзе плануецца заваёва яшчэ трох-чатырох ліцэнзій, а на Алімпіядзе — двух медалёў, паведаміў галоўны трэнер каманды Ігар Басінскі.

Як выказаўся Алег Качан, «сцяжкі матэрыяльнага стымулявання расстаўлены». 1 лістапада ўзнята зарплата трэнераў. Указамі прэзідэнта зацверджаны памеры прызавых за алімпійскія медалі

(150, 75 і 50 тыс. долараў ЗША)

і палажэнне аб імянных стыпендыях спартсменам.

Міністр указаў на неабходнасць заваёвы большай колькасці медалёў у алімпійскіх дысцыплінах на чэмпіянатах свету і Еўропы. Сёлета айчынныя спартсмены атрымалі 13 медалёў на сусветных і 11 — на еўрапейскіх першынствах.

Першы віцэ-прэзідэнт НАК памочнік прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкаў заявіў, што працэс падрыхтоўкі да лонданскай Алімпіяды «знаходзіцца пад кантролем прэзідэнта, НАК і Мінспорту». Праведзена сустрэча з паслом у Вялікабрытаніі Аляксандрам Міхневічам па пытаннях размяшчэння і ўдзелу беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях. «Ніхто не кажа, што ўсё гладка. Ёсць праблемы з пэўнымі камандамі і спартсменамі па інвентары, фармакалогіі, але мы стараемся іх вырашаць», — сказаў Заічкаў.

На адкрыцці алімпійскага прэс-цэнтра былі ўручаны падарункі і дыпломы спонсарам НАК. Варта таксама зазначыць, што на мерапрыемства Алег Качан прыйшоў з рассечанай скулай і сіняком на ёй. Паводле слоў міністра, траўма была атрымана на хакеі. «У хакей гуляюць сапраўдныя мужчыны», — нагадаў журналістам Качан радок з песні.

9 красавіка на Алімпійскім сходзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што заваёва 25 медалёў на летніх Алімпійскіх гульнях з’яўляецца «абсалютна дасягальнай рэччу». «Калі б не было тых правалаў, якія былі, мы маглі б 25 медалёў заваяваць, — мяркуе ён. — У нас ёсць умовы, і людзей у нас дастаткова. Я ж не прашу ў вас 100 медалёў на Алімпіядзе — 25. 25 — мы за гэтую лічбу павінны ўчапіцца, гэта для нас святая лічба павінна быць. І больш прасіць не буду. Няхай будзе 25 медалёў, і пяць з іх залатых. Гэта будзе верх. І да пяці медалёў на зімовых Алімпійскіх гульнях. Тры ёсць. Што, не можам? Можам».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана22

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Новая кіраўніца ПВТ расказала, як зменіцца праца з ІТ-кампаніямі ў Беларусі6

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах28

Відэа пра «ахвяраванні» на прыпынкі ў Крычаве выдалілі, але збор грошай працягваюць

Івулін і Мелказёраў прыйшлі да высновы, што Вольга Лойка цяпер папулярнейшая за Чалага26

Назвалі два беларускія гарады, у якіх радыяцыйны фон вышэйшы за норму2

Памёр Андрэй Грынько1

«З 100 штурмавікоў у жывых засталіся толькі 8». Вагнеравец расказаў пра маштаб страт у баях на мяжы з Украінай13

Хітры беларус выехаў на сваёй машыне ў Польшчу, купіў там такую ж і паспрабаваў вярнуцца ў Беларусь8

«Каб губернатар спацеў». Што Лукашэнка патрабуе ад сваіх памочнікаў у рэгіёнах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана22

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць