Свет22

У Венецыі самы дарагі грамадскі транспарт у свеце

А самы танны — у Каракасе.

Сайт Price of Travel апублікаваў рэйтынг цэн на грамадскі транспарт у 80 гарадах свету.

На першым месцы ў рэйтынгу ідзе сталіца Венесуэлы Каракас, дзе паездка на метро каштуе $0,12, а на аўтобусе — $0,28.
Другім стаў Каір, сталіца Егіпту, дзе праход у мятро будзе каштаваць $0,17. Вар’іруюцца кошты на выкарыстанне метрапалітэна ў горадзе, які заняў трэцюю пазіцыю, — Дэлі, Індыя. Там за паездку прыйдзецца заплаціць ад $0,18 да $0,66.

Месцы ў пяцёрцы самых танных гарадоў занялі балівійскі Ла Пас і малайзійскі Куала-Лумпур. Самы дарагі грамадскі транспарт з даследаваных гарадоў у Венецыі, Італія. Там за адну паездку на рачным трамваі пасажырам прыйдзецца заплаціць $8,90.

Стваральнікі рэйтынгу адзначаюць, што бралі ў разлік толькі папулярныя сярод турыстаў горада. Аднак іх заінтрыгаваў выпадак з паўночнакарэйскім Пхеньянам. Калі камусьці пашчасціць патрапіць у гэту краіну, то перасоўвацца па краіне ён будзе толькі пад наглядам суправаджальніка. Еекаторыя з турыстычных праграм складаюцца з паездкі на метро.

За праезд прыйдзецца заплаціць менш за $0,03 — каля 90 беларускіх рублёў, што робіць метро ў Пхеньяне самым танным у свеце.

Мінскае метро ў рэйтынг не трапіла. Праезд у метро ў сталіцы Беларусі каштуе 700 рублёў. Гэта $0,23.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Лепш быць застрэленай у спіну, чым гадамі так сядзець». Беларуска расказала пра ўмовы ў ізалятары пасля затрымання на мяжы14

«За такія грошы хай самі носяць». Беларусы абураюцца цэнамі на вышыванкі ў барысаўскім універмагу7

Улады Літвы і Латвіі закрылі пралёт у Маскву самалёта прэзідэнта Сербіі9

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды1

Пазняк: Трамп ліквідаваў усю гэтую шпану, якая гаворыць пра 160 палоў116

Расійская эканоміка ў першым квартале ўпершыню з 2022 года паказала спад3

Украіна перадала Расіі палоннага беларуса, летась захопленага ў Луганскай вобласці3

Да Лукашэнкі прыляцеў чарговы афрыканскі госць

Як называюцца ягады і садавіна ў розных рэгіёнах Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць