Грамадства22

У Дзень студэнта мінскім навучэнцам выдалі «позвы» ў армію

Такім чынам моладзевыя актывісты паспрабавалі прыцягнуць увагу да праблем войска і альтэрнатыўнай службы.

Такім чынам моладзевыя актывісты паспрабавалі прыцягнуць увагу да праблем войска і альтэрнатыўнай службы.

Незвычайная акцыя ад кампаніі «Гавары Праўду» адбылася ля прыступак Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта ў Мінску. Моладзевыя актывісты задавалі студэнтам простыя пытанні і выдавалі ім імправізаваныя павесткі з пералікам праблем беларускай арміі.

Пра мэту акцыі кажа адзін з яе ўдзельнікаў Павел Вінаградаў: «Інфармаванне, што нашая армія зусім не такая, якая патрэбная дзяржаве. У ёй адбываюцца ненармальныя рэчы. Акцыя скіраваная на будучыню, з тым, каб у краіне была альтэрнатыўная служба, і кантрактная служба».

Па словах Паўла, акцыя прайшла на пазітыве. «Увогуле забаўна, весела і пазітыўна! Рэакцыя ў асноўным станоўчая, але былі і такія, каму нашы матэрыялы вельмі не спадабаліся».

Сярод іх — хлопцы з добраахвотнай службы аховы парадку, а таксама мужчына, які прадставіўся выкладчыкам універсітэта. Ён патрабаваў прад’явіць журналісцкія пасведчанні, казаў, што агітацыя ля ўніверсітэта забароненая і камусьці па тэлефоне зачытваў змест улёткі.

Мужчына, які прадставіўся выкладчыкам універсітэта: «Акцыя, дзе людзі раздаюць няправільную інфармацыю! Вы чаму не асвятляеце іншыя акцыі? Як 80‑годдзе ўніверсітэта напрыклад?»

Па словах аднаго з арганізатара акцыі Міхася Пашкевіча, абмеркаванне законапраекта аб альтэрнатыўнай службе нечакана зацягнулася. У сакавіку Савет Міністраў сфармаваў спецыяльную міжведамасную працоўную групу. І вынясенне праекта на абмеркаванне планавалася яшчэ на 1 верасня. На думку Міхася Пашкевіча, да зацягвання спрычынілася вайсковае лобі.

«Менавіта вайсковае лобі дамагаецца, каб тэрмін альтэрнатыўнай службы быў удвая даўжэйшы за вайсковую службу. Яно ж дамаглося, каб забіралі завочнікаў у войска», — кажа М.Пашкевіч.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране3

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

Іран запусціў 100 дронаў па Ізраілі3

Трамп адрэагаваў на авіяўдары Ізраіля па Іране2

У Маскве знайшлі 69-гадовага беларуса, які быў у рабстве ў «працоўным доме»26

У ходзе ўдараў Ізраіля, меркавана, загінуў начальнік Генштаба арміі Ірана1

Беларус Аляксей Шпілеўскі ўзначаліць расійскі «Пары НН» замест Віктара Ганчарэнкі2

Вярхоўны лідар Ірана пагражае Ізраілю наступствамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране3

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць