«Напрыклад, калі прастытуткі выкарыстоўваюць прэзерватывы, гэта можа быць першым крокам да маралізацыі».
Выкарыстанне прэзерватываў з’яўляецца прымальным ў «адмысловых выпадках», — сказаў Бэнэдыкт XVI у сваёй новай— У якасці прыкладу ён падаў выпадкі, калі, ёсць «рызыка заражэння ВІЧ», напрыклад, пры прастытуцыі. Хоць сцвярджэнне было стрыманым, яго разглядаюць як прарыўнае. Да гэтага часу каталіцкая царква выступала супраць любога выкарыстання кантрацэптываў.кнізе-інтэрв ’ю.
Новую пазіцыю Папа Бэнэдыкт XVI агучыў у інтэрв’ю з нямецкім журналістам Пэтэрам Зэевальдам.
З пункту гледжання царквы, вядома, кантрацэпцыя — не сапраўднае і не маральнае выйсце, — сказаў папа, але дадаў, што яно можа быць даравальным. «У асобных выпадках, напрыклад, калі прастытуткі выкарыстоўваюць прэзерватывы, гэта можа быць першым крокам у кірунку да маралізацыі, да ўсведамлення сваёй адказнасці».Ён падкрэсліў, што ў гэтым выпадку выкарыстанне прэзерватываў не мае на мэце «прадухіленне цяжарнасці, але прафілактыку
Што да змагання з эпідэміяй СНІДу, то ён падкрэсліў, што праўдзівым выйсцем можа быў толькі гуманізацыя сэксуальнасці.
Да гэтага часу Ватыкан выступаў супраць любога тыпу кантрацэпцыі, аддаючы перавагу сэксуальнаму ўстрыманню. Не дапускаліся ніякія выняткі. Нават тады, калі існавала рызыка перадачы венерычных захворванняў.
За такую радыкальную пазіцыю Папу і касцёл крытыкавалі медыкі, асабліва ў Афрыцы.
Спосабам барацьбы з эпідэміяй не можа быць «распаўсюджванне прэзерватываў, якія могуць толькі павялічыць праблемы», — казаў Папа ў часе свайго афрыканскага візіту.
Тым не менш, некаторыя афрыканскія біскупы, перад абліччам эпідэміі, дазвалялі сваім вернікам ужываць прэзерватывы.
Каментары